Беларуская Служба

Брытанская выведка: «Група Вагнера» ваюе на ўсходзе Украіны як рэгулярныя войскі

29.07.2022 14:20
Магчымай прычынай адпраўкі членаў «Групы Вагнера» на фронт з'яўляецца сур'ёзны недахоп баявой пяхоты ў расійскіх войсках.
Rosyjscy najemnicy.
Rosyjscy najemnicy.Shutterstock

«Расійская прыватная ваенная кампанія «Група Вагнера», хутчэй за ўсё, нясе адказнасць за ваенныя аперацыі ў вызначаных сектарах лініі фронту ва ўсходняй Украіне, яна ваюе як і  рэгулярныя войскі», — заявіла брытанскае міністэрства абароны ў пятніцу ў сваім штодзённым паведамленні.

Магчымай прычынай адпраўкі членаў «Групы Вагнера» на фронт брытанская выведка называе сур'ёзны недахоп баявой пяхоты ў расійскіх войсках, піша Dziennik.pl.

«Гэта значная змена ў параўнанні з папярэднім выкарыстаннем групоўкі ў 2015 годзе, паколькі раней яны  звычайна выконвалі задачы, якія не ўваходзяць у сферу задач рэгулярных расійскіх войскаў», — заявілі ў брытанскім міністэрстве.

Брытанская выведка таксама мяркуе, што сілаў «Групы Вагнера» будзе недастаткова, каб істотна змяніць траекторыю расійскага ўварвання ва Украіну.

вх