Беларуская Служба

«Байдэн разумеў, што Расію можна перамагчы на ўкраінскім полі бою»

26.08.2022 10:45
Паводле амерыканскага прафесара Джона Міршаймера, менавіта таму Захад пачаў рашуча нарошчваць абароназдольнасць Украіны.
Джо БайдэнFoto: PAP/EPA/JIM LO SCALZO

ЗША і іх хаўруснікі першапачаткова падтрымлівалі Украіну, каб прадухіліць перамогу Расіі і дапамагчы дамовіцца аб спрыяльным завяршэнні баявых дзеянняў. Аднак, калі ўкраінцы пачалі перамагаць, адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна змяніла курс і ўключылася ў дапамогу Украіне ў вайне супраць Расіі, піша палітолаг, прафесар Чыкагскага ўніверсітэта Джон Міршаймер у артыкуле для амерыканскага часопіса «Foreign Affairs».

Паводле эксперта, мэты амерыканцаў выдатна патлумачыў міністр абароны ЗША Лойд Осцін, сказаўшы: «Мы хочам бачыць Расію аслабленай да такой ступені, каб яна не зможа рабіць тое, што яна зрабіла, уварваўшыся ва Украіну».

Прафесар Міршаймер лічыць, што пасля перыяду першапачатковай нерашучасці, ЗША звязалі ўласную рэпутацыю з вынікамі канфлікту. Паводле даследчыка, калі толькі адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна зразумела, што Украіна можна перамагчы Расію на ўкраінскім полі бою, яна накіравала ў Кіеў больш зброі, у прыватнасці, зброі з большай агнявой моцай, чым тая, якая планавалася ў пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.

Захад пачаў нарошчваць абароназдольнасць Украіны. Міршаймер нагадвае пра першапачатковае нежаданне Вашынгтона перадаваць Украіне польскія знішчальнікі МіГ-29, што, на думку адміністрацыі ЗША, магло прывесці да эскалацыі баявых дзеянняў.

«Але ў ліпені (Вашынгтон) ўжо не пярэчыў супраць прапановы Славакіі, калі яна абвясціла, што разглядае магчымасць адпраўкі такіх жа самалётаў у Кіеў. ЗША таксама разглядаюць магчымасць перадачы Украіне сваіх F-15 і F-16», – адзначае прафесар.

Ён таксама нагадвае, што Злучаныя Штаты Амерыкі і іх хаўруснікі таксама навучаюць украінскіх вайскоўцаў і перадаюць ім важныя разведвальныя інфармацыі, якія Украіна выкарыстоўвае для знішчэння ключавых расійскіх аб'ектаў. Акрамя таго, як паведамляў «New York Times», Захад мае ва Украіне сакрэтную шпіёнскую сетку.

Даследчык адначасова прыводзіць некалькі гіпатэтычных сітуацый, у якіх спатрэбіцца яшчэ большы ўдзел ЗША ва Украіне, не выключаючы нават сцэнара ўводу туды войска. Адна з іх – сітуацыя, калі ўкраінскае войска пачынае прайграваць. У такім выпадку Злучаныя Штаты Амерыкі змогуць паспрабаваць пераламаць ход вайны.

Яшчэ адзін сцэнар удзелу ЗША ў баявых дзеяннях ва Украіне – «ненаўмысная эскалацыя», калі Вашынгтон будзе ўцягнуты ў вайну ў выніку імклівых і непрадбачаных падзей. Напрыклад, калі б Літва цалкам заблакаваўшы экспарт у Калінінград або, калі б Расія знішчыла трэніровачную базу ва Украіне, «выпадкова» забіўшы значную колькасць амерыканцаў – добраахвотнікаў, разведчыкаў, ваенных дарадцаў. Яшчэ адзін сцэнар, калі б Расія нанесла ўдар па адным з атамных рэактару ў Еўропе. У такіх выпадках ЗША амаль напэўна непасрэдна ўключыліся б у ваенныя дзеянні, лічыць амерыканскі навуковец Джон Міршаймер.

аз

Расія накіроўвае ва Украіну наймітаў-зэкаў

25.08.2022 08:20
Масква не жадае абвяшчаць усеагульную мабілізацыю.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека заклікала Пуціна спыніць узброены напад на Украіну

25.08.2022 11:29
Мішэль Бачэлет: Да гэтага часу мы задакументавалі забітых 5 587 мірных жыхароў, 7 890 параненых, і амаль 1000 з гэтых ахвяр - дзеці.