Беларуская Служба

Лукашэнка страшыць беларусаў чарговым «замесам гісторыі»

19.09.2022 15:31
У чарговы раз Лукашэнка вырашыў выкарыстаць гісторыю для ратавання сваёй улады.  Маўляў, раз Беларусь трапіла ў замест у 1921-м годзе і была падзеленая, цяпер гэта можа паўтарыцца.
Аўдыё
  • Эксперт: Лукашэнка апраўдвае развязаны ім тэрор ды палохае беларусаў падзелам
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

З самага пачатку свайго кіравання Лукашэнка надаваў увагу аднаўленні ў Беларусі дзяржаўнай ідэалогіі. Па прыкладу савецкай сістэмы, дзе панавала ідэалогія навуковага камунізму. У Беларусі ад камунізму адмовіліся, заставіўшы толькі патрэбу моцнай рукі ды недавер да Захаду.

За апошнія два гады Лукашэнка зрабіў дрыфт ад моцнай рукі да таталітарызму з тэрорам, і ад недаверу да адкрытай варожасці ў дачыненні да Захаду. Увасабленнем Захаду для Лукашэнкі стала Польшча.

Ілюстрацыяй гэтага стаўлення Лукашэнкі стаў ягоны выступ 17 верасня на «Мінск-Арэне» з нагоды так званага Дня народнага адзінства. Гэтае свята ўсталяваў Лукашэнка пасля пратэстаў 2020 года, каб перанакіраваць увагу грамадства з актуальных праблем на мінулае, а менавіта падзеі 17 верасня 1939 года. Падчас выступу Лукашэнка накінуўся з абразамі ды паклёпам на Польшчу, Украіну, Ес ды ЗША, назваўшы іх ідэйнымі спадкаемцамі фашызму. У якасці аргументу Лукашэнка прад’явіў вызваленне Цэнтральнай Еўропы  ад гітлераўскай акупацыі ў 1945 годзе.

- Парадокс гісторыі: беларусы ў саюзе з іншымі савецкімі народамі не толькі перамаглі, але і, адкінуўшы ранейшыя крыўды, у 45-ым вызвалілі Польшчу ад фашызму. Больш за 600 тысяч савецкіх воінаў назаўжды засталіся ляжаць у польскай зямлі. І хто там, за грудам, сёння аб гэтым успамінае? Чым нам сёння адказваюць? Картамі паляка, фэйкамі Белсату, праграмамі Каліноўскага, палітэмігранцкімі цэнтрамі, байполамі, байсоламі і іншымі ідэалагічнымі дыверсіямі. Памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны, якія захавалі польскую нацыю і дзяржаўнасць, якія выратавалі Прыбалтыку і цывілізаваную Еўропу ад карычневай чумы, сёння там проста сціраюць з гісторыі ўнукі і праўнукі тых салдат Вермахта і германскіх сатэлітаў.

Пры гэтым дыктатар не раз прагаворваўся, што непакоіць яго тое, што ў Польшчы, Украіне яднаюць сілы яго апаненты.

- Ва Украіне, знайшлі зручнае месца, фарміруюцца сілавыя часці для звяржэння ўлады ў Беларусі ды вяртання нас як мінімум у 1939-ы год.
Лукашэнка страшыў беларусаў новым падзелам, выкарыстоўваючы гістарычныя маніпуляцыі для ратавання сваёй улады.

- Апошнім часам нашыя людзі, беларусы ўспрымаюць проста і штодзённа цяперашнія падзеі. Яшчэ раз падкрэсліваю, палітыка заўсёды ціснула на гісторыю. Даўнейшыя падзеі былі настолькі палітызаваныя, Першая сусветная вайна 1917-21 года, калі нас па жывому падзялілі, быў такі замес у гісторыі на тэрыторыі нашай Беларусі. Мы не можам паўплываць на той факт, што знаходзімся на геапалітычным скрыжаванні інтарэсаў вялікіх дзяржаў свету. Для праўладных і апазіцыянераў, мы павінны памятаць, калі не возьмем галаву ў рукі, тады ў цяперашнім перадзеле свету мы зноў апынёмся ў жудасным палітыка-эканамічным замесе.

Пры гэтым Лукашэнка забыўся пра шматлікія факты гісторыі: што ІІ сусветную вайну пачаў Гітлер у супрацы са Сталіным, што Польшча інтэнсіўны змагалася з гітлераўцамі на розных франтах (як на польскай тэрыторыі, так і за мяжой), што савецкае вызваленне стала другой акупацыяй. Пра сучасныя падзеі таксама Лукашэнка прамаўчаў. На сёння галоўнай пагрозай для суверэнітэту Беларусі стала ўзурпацыяй улады Лукашэнкам ды залежнасць ад Расіі, уцягнутасць у вайну разам з Крамлям. Адсюль вынікае прадэманстраваная аднабокасць лукашэнкаўскай памяці, кажа палітолаг Павал Усаваў.

- Гэта ягоны светапогляд. Гэта яго разуменне таго, што адбываецца ў Беларусі ды ў свеце. Ён лічыць, што змагаецца за сваю ўладу, таму тут не да законаў. Пры гэтым у Лукашэнкі, як і ў Расіі, уласная ўлада атаясамліваецца з дабром. Тыя, хто змагаюцца супраць улады, аўтаматычна становяцца прадстаўнікамі нечага дрэннага, што трэба знішчаць.

Навошта тады гэтыя ўрачыстасці ды мова варожасці?

- Гэта дэманстрацыя вобразу Захаду ды Польшчы ў якасці здраднікаў, якія намагаюцца аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года. З іншага боку, гэта светапогляд Лукашэнкі з самага пачатку яго кіравання. Ён заўсёды выкручваўся і свае памылкі перакладаў на іншых. Як з выказваннем пра Гітлера, калі казаў, што гэта фальшыўка зробленая ў Польшчы. Эпізадычна, калі ў Беларусі ўзнікалі крызісы, за крытыку рэжыму Лукашэнкі з боку Польшчы ды падтрымку апазіцыі. Адсюль жаданне пераканаць грамадства, што ўсё звязанае з Польшчай – варожае. Саюз палякаў Беларусі знішчаны, актывісты ў турме. Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці ды рэабілітацыі нацызму. Гэта ўсё ў кантэксце палітыкі фармавання негатыўнага вобразу Захаду ў Расіі ды Беларусі.

Ці гэтая палітыка будзе паспяховай?

- Тут паспяховасць акрэсліваецца стабільнасцю рэжыму. Пакуль рэжым стабільны рыторыка дзейнічае. Цяперашняя ўся прапаганда робіцца выключна, каб апраўдаць развязаны Лукашэнкам у Беларусі тэрор.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч