З панядзелка пачалі дзейнічаюць больш жорсткія абмежаванні для расіян на ўезд у Польшчу. На дадзены момант расіяне, якія прыязджаюць як турысты ў Польшчу, ці з дзелавымі, культурнымі мэтамі, ці на спартыўнае спаборніцтва могуць уехаць у Польшчу толькі з краін Шэнгенскай зоны.
Новыя абмежаванні для расіян уведзеныя ў мінулы панядзелак Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі. Спачатку яны дзейнічалі на сухапутнай мяжы Польшчы, цяпер і у партах ды лётнішчах. За гэты час было адмоўлена ва ўездзе дзясяткам грамадзян Расіі, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Апошнія два гады расіянам дазволена прыязджаць у Польшчу толькі ў выключных выпадках. Далейшыя абмежаванні ў дачыненні да іх былі ўведзеныя папраўкай у распараджэнне Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.
Цяперашняя папраўка дадала асобнае палажэнне, якое абмяжоўвае ўезд грамадзян РФ на ўсіх пунктах пропуску знешняй мяжы ЕС. Таксама скараціў спіс выключэнняў з забароны на ўезд.
Выключэнні былі падтрыманыя ў згодзе з краінамі Балтыі, яны тычацца, між іншым, апанентаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, дысідэнтаў, гуманітарных спраў, а таксама ўладальнікаў відаў на жыхарства, кіроўцаў транспартнікаў і членаў дыпламатычных місій.
У пачатку верасня прэм'ер-міністры Польшчы, Эстоніі, Літвы і Латвіі прынялі сумесную рэгіянальную пазіцыю аб абмежаванні магчымасці паездак расіян у Еўрасаюз.
«Ініцыятыва накіравана на мабілізацыю іншых дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза і яго інстытутаў для прыняцця адзінай пазіцыі па абмежаванні, акрамя абсалютна неабходных, паездак расійскіх грамадзян», — падкрэслілі ў МУС.
Еўрадэпутат партыі «Права і справядлівасці» Збігнеў Кузьмюк заявіў, што расіяне павінны супрацьстаяць Уладзіміру Пуціну ў Расіі, а не за мяжой.
- Не думаю, што на ўзроўні ЕЗ будзе прынятае ўзгодненае рашэнне, якое палягала б на прыняцці расіян, хто ўцякае ад вайны. На маю думку, расіяне павінны заставацца ў краіне, калі хочуць змагацца з Пуціным.
У Брусэлі праходзіць канферэнцыя ЭЗ, прысвечаная мабілізацыі ў Расіі. Чэхія, якая кіруе працай Супольнасці, склікала сустрэчу амбасадараў у рамках механізму рэагавання на крызіс.
Еўракамісія хоча выпрацаваць агульную пазіцыю ЕС па гэтым пытанні. Аднак рэакцыя дзяржаў-членаў дэманструе разыходжанне ў меркаваннях. Германія заявіла аб гатоўнасці прыняць уцекачоў ад мабілізацыі з Расіі. Краіны Балтыі ды Польшча выступаюць за візавыя абмежаванні для расіян.
юл