Беларуская Служба

Еўропа накіроўваецца ў Афрыку ў пошуках газу

29.10.2022 09:12
Афрыканцы ўбачылі ў гэтым прыкметы двайных стандартаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскія палітыкі тэрмінова шукаюць альтэрнатывы прыроднаму газу з Расіі. У верасні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў Сенегал у пошуках кантрактаў. Раней у траўні з той жа мэтай там быў канцлер Германіі Олаф Шольц. Міністры італьянскага ўраду суправаджалі кіраўнікоў энергетычных кампаній падчас візітаў, між іншым, у Алжыры, Анголе і Мазамбіку. Наступствам расійскага ўварвання з'яўляецца таксама аднаўленне перамоваў аб даўно непрацуючым праекце Транссахарскага газаправода, які забяспечваў бы Еўропу нігерыйскім газам праз Нігер.

Афрыканскія лідары адзначаюць, што падыход Еўропы да іх дзяржаў «памяняўся на 180 градусаў», піша New York Times. Афрыканскія лідары скардзіліся ў інтэрвʼю, што спатрэбілася вайна ва Украіне, за тысячы кіламетраў ад Афрыкі, каб Еўропа пачала з імі сурʼёзныя дзелавыя перамовы. Афрыканцы ўбачылі ў гэтым прыкметы двайных стандартаў.

Раней еўрапейцы неаднаразова вучылі афрыканцаў, што неабходна скараціць выкіды вуглякіслага газу, што перашкаджала развіццю афрыканскай энергетыкі. Тым не менш, сама Еўропа на працягу сотняў гадоў выкарыстоўвала не толькі прыродны газ, але і значна больш брудныя віды паліва, такія як вугаль, каб падсілкоўваць індустрыяльную эпоху і будаваць імперыі, адзначае NYT.

«Усяго два-тры месяцы таму тыя ж еўрапейцы, якія чытаюць нам лекцыі аб палітыцы «без газу», кажуць, што хочуць пайсці на кампраміс», – сказаў Амані Абу-Зейд, камісар Афрыканскага саюза па энергетыцы і інфраструктуры.

ав/money.pl

У Польшчы адкрылі два новыя радовішчы прыроднага газу

27.10.2022 10:03