На драматычную дэмаграфічную сітуацыю ў краіне паўплываў Уладзімір Пуцін у красавіку 2021 года ў Маскве. «Дэмаграфічнае развіццё – гэта неабходнасць. Захаванне расійскай нацыі – наш найвышэйшы нацыянальны прыярытэт», – адзначыў Пуцін, звяртаючыся да расійскіх палітыкаў.
«Амаль праз дзесяць месяцаў прыярытэты Пуціна, калі ён калі-небудзь сапраўды ўспрымаў іх сур'ёзна, змяніліся. Ва Украіну адправілі 200 тысяч салдат, а каля 300 тысяч расіян пакінулі краіну, піша нямецкае выданне Tagesspiegel (TS), артыкул публікуе Dziennik Gazeta Prawna.
Паколькі напад на Украіну не скончыўся за некалькі дзён, як таго чакалі ў Расіі, Пуцін у верасні аддаў загад аб частковай мабілізацыі. У выніку на фронт былі адпраўленыя яшчэ 300 тысяч рэзервістаў, гаворыцца ў афіцыйных звестках.
«Аднак больш верагодна, што Крэмль завербаваў нашмат больш людзей, каб запоўніць прабелы на фронце», – дадае ТС. Паводле звестак незалежнай расійскай медыякампаніі MediaZona, на пачатак кастрычніка было мабілізавана 492 тысячы чалавек з ліку рэзервістаў. У Расіі істотна павялічылася колькасць шлюбаў пасля абвяшчэння Пуціным частковай мабілізацыі – бо «толькі жонкі маюць права на пэўныя сацыяльныя льготы, напрыклад, пенсію ўдоў».
Цяжка вызначыць, колькі расіян збегла за мяжу пасля 21 верасня, паводле заходніх ацэнак, лічбы могуць быць ад 500 да 700 тысяч. «Сярод іх было шмат маладых людзей, людзей з вышэйшай адукацыяй. Гэта сапраўднае знясіленне розумаў, дадае TS. Як адабʼецца частковая мабілізацыя на расійскім грамадстве, паспрабавалі падлічыць эксперты бізнес-школы IE у Мадрыдзе.
«На падставе дакладаў брытанскай выведкі з г.званых Данецкай і Луганскай народных рэспубліках, дзе ўжо прайшла шырокая мабілізацыя, можна выказаць здагадку, што страты сярод навабранцаў складуць ад 50 да 60 працэнтаў», – сказаў Максі Міронаў, эканаміст бізнес-школы IE у Мадрыдзе, улічваюцца «страты» ў выглядзе забітых або цяжкапараненых. Паводле ацэнак, гэта каля 250-300 тысяч расіян. Міронаў і іншыя эксперты мяркуюць, што па меры працягу вайны мабілізацыя будзе расці.
«Усяго на вайне могуць быць забітыя, атрымаць раненні да 500 тысяч чалавек – мужчын ва ўзроставай групе ад 20 да 34 гадоў», – ацэньвае ён. Калі дадаць тых, хто ўцякае ад мабілізацыі, то Расія можа страціць больш за мільён мужчын з самай важнай для эканомікі ўзроставай групы.
«У Расіі не менш за 12 мільёнаў мужчын ва ўзросце ад 20 да 34 гадоў, з іх каля 10 працэнтаў альбо загіне на вайне, альбо ўцячэ», – ацэньвае Міронаў.
На думку эканаміста, гэта нанясе «доўгатэрміновы эканамічны ўрон у памеры 5-6 працэнтаў ВУП Расіі».
«Першая хваля ўцекачоў складалася прыкладна з траціны ІТ-спецыялістаў, траціны менеджараў і на траціны творчых спецыялістаў. Гэта адток розуму, які ўскладніць мадэрнізацыю эканомікі», – лічыць Васіль Астроў з Інстытута міжнародных эканамічных даследаванняў у Вене.
Наступствы вайны дадаткова пагаршаюць дэмаграфію. З моманту распаду Савецкага Саюза насельніцтва скарацілася прыкладна са 150 да 144 мільёнаў чалавек. Толькі ў 2021 годзе ў Расіі памерла амаль 2,5 мільёна чалавек, колькасць народжаных склала 1,4 мільёна. «Многія семʼі цяпер адкладаюць стварэнне сямʼі з-за нявызначанасці. Але калі мабілізацыя зацягнецца, гэтыя дзеці ніколі не народзяцца з-за вялікай колькасці ахвяр сярод патэнцыйных бацькоў», – тлумачыць Ігар Яфрэмаў, дэмограф Інстытуту Гайдара ў Маскве.
«Вайна пагоршыла і без таго сціплае дэмаграфічнае развіццё Расіі. Гэта яшчэ адна супярэчнасць у нацыяналістычным наратыве Пуціна, які выкарыстоўваецца для апраўдання вайны. Таму што вялікі расійскі народ, пра які ён так часта кажа, у выніку ягоных рашэнняў у будучыні, безумоўна, будзе станавіцца ўсё меншым і слабейшым», рэзюмуе «Tagespiegel».
вх