Беларуская Служба

Узброеныя сілы ЗША застануцца надоўга ў Еўропе

03.11.2022 14:22
Амерыканскі прэзідэнт адказаў на пытанне Польскага радыё. У звязку з расійскай агрэсіяй супраць Украіны, Вашынгтон накіроўвае ў Польшчы дадатковы вайсковы кантынгент. Час знаходжання не акрэслены.
Аўдыё
  • Амерыканскія войскі застануцца надоўга ў Польшчы
Ілюстрацыйны здымакEPA/JIM LO SCALZO / POOL Dostawca: PAP/EPA

На пачатку лютага бягучага года ЗША ўхвалілі рашэнне аб размяшчэнні дадатковых войск ва Усходняй Еўропе. Тады прэзідэнт Джо Байдэн распарадзіўся накіраваць у Польшчу 3 тысячы амерыканскіх салдат у дадатак да 8 з паловай тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, якія ўжо знаходзяцца ў баявой гатоўнасці на ўсходнім флангу НАТА.

На днях амерыканцы зазначылі, што войскі ЗША застануцца ў Польшчы прынамсі ў агляднай будучыні. Гэта сігнал для Расіі ды хаўруснікаў, што ЗША вельмі сур'ёзна ставяцца да бяспекі ўсходняга флангу NATO. Зазначае амерыканская прэса.

Тысячы амерыканскіх жаўнераў перакінутыя ў непасрэдную блізкасць да Расіі, на задні двор. Гэта рэакцыя на агрэсію, працяглую мабілізацыю войск з боку Расіі, якая не збіраецца спыняць вайну. Байдэн накіраваў тысячы амерыканцаў у Польшчу ды Румынію, хаўруснікам па НАТО. Вашынгтон заяўляе, што гэта абарончы рух, каб падтрымаць партнёраў па НАТО, што яны атрымаюць дапамогу, хто бы ім не пагражаў.

Амерыканскі бок заяўляе, што войскі застануцца ў Польшчы на доўгі час. Так вынікае з адказу амерыканскага прэзідэнтка на пытанне карэспандэнта Польскага радыё ў Вашынгтоне Марэка Валкускага, які запытаўся ў Джо Байдэна, на як доўга ён пакіне амерыканскіх жаўнераў у Польшчы ды іншых краінах NATO. «Яны застануцца там надоўга», — адказаў амерыканскі прэзідэнт, пакідаючы ўсходнюю залу Белага дома пасля сваёй эканамічнай прамовы.

Раней Белы дом выказаў здагадку, што дадатковыя сілы ЗША, накіраваныя на ўсходні фланг NATO, не пакінуць Еўропу ў агляднай будучыні. У панядзелак каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі намякнуў, што дадатковыя амерыканскія войскі застануцца на ўсходнім флангу NATO даўжэй, у тым ліку ў Польшчы.

- Прэзідэнт Байдэн накіраваў дадатковыя 20 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропу, і цяпер мы ўвялі ў дзеянне механізм, з дапамогай якога яны могуць заставацца там па ратацыі прынамсі ў агляднай будучыні.

Каардынатар стратэгічных камунікацый Белага дома прызнаў, што ландшафт бяспекі ў Еўропе змяніўся пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Ён дадаў, што хоць у стратэгічных дакументах ЗША Кітай прызнаецца галоўнай пагрозай, а Расія - «вострай», але часовай, у Амерыкі дастаткова ўзброеных сіл, каб быць у стане адказаць на абодва выклікі.

Пры гэтым амерыканская прэса звяртае ўвагу на нежаданне амерыканскіх уладаў выслаць войскі ва Украіну, нягледзячы на чаканні Кіева. Амерыканскія войскі ў Польшчы пакуль не ўплываюць на хаду вайны. Амерыканскі лідар працягвае заяўляць, што не адправіць амерыканцаў вайсковых ва Украіну

У сваю чаргу палякі лічаць амерыканцаў галоўнымі саюзнікамі. У нядаўнім сацыялагічным апытанні, пераважная большасць рэспандэнтаў (73,4%) назвалі ЗША галоўным саюзнікам Польшчы ў ваенным вымярэнні. Потым ідуць Вялікабрытанія - 5,7 працэнта, Германія - 2,3 працэнта. і Украіна - 2 працэнты.

Растучая амерыканская прысутнасць у Польшчы выклікае страх у белаурскага дыктатарскага рэжыму. Дзяржсакратар лукашэнкаўскай Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч паскардзіўся Маскве, што мілітарызацыя Польшчы і яе «агрэсіўныя намеры» выклікаюць турботу ў Мінску.  

Юры Ліхтаровіч