Беларуская Служба

На саміце «Вялікай дваццаткі» Кітай падтрымлівае Расію

15.11.2022 15:11
На палях саміту G-20 на Балі адбылася сустрэча кіраўнікоў дыпламатыі Расіі і Кітая – Сяргея Лаўрова і Ван І.
Аўдыё
  • На палях саміту G-20 на Балі адбылася сустрэча кіраўнікоў дыпламатыі Расіі і Кітая – Сяргея Лаўрова і Ван І.
Na Bali rozpoczął się szczyt G20.
Na Bali rozpoczął się szczyt G20.PAP/DITA ALANGKARA / POOL

На інданезійскай выспе Балі ў аўторак, 15 лістапада афіцыйна адкрыўся саміт «Вялікай дваццаткі» (G-20). Яго галоўнымі тэмамі з'яляюцца развязаная Расіяй вайна супраць Украіны і яе ўплыў на галабальную эканоміку, у першую чаргу – рост цэнаў на прадукты харчавання, з-за якога мільёны людзей апынуліся за рысай беднасці.

Прэзідэнт Інданезіі, якая старшынствуе ў G-20, Джока Відода ва ўступным слове заклікаў спыніць вайну. «Калі вайна не скончыцца, нам будзе цяжка рухацца далей. Мы не павінны дзяліць мір на часткі», – сказаў ён. Джока Відода заклікаў да адзінства і супрацоўніцтва ў вырашэнні праблем сусветнай эканомікі, нягледзячы на глыбокія рознагалоссі наконт вайны ва Украіне. Але да адзінства на саміце далёка.

Напярэдадні саміту крытыкі Пуціна абʼядналіся, абвінаваціўшы расійскага яго ў тым, што развязаная ім крывавая вайна прывяла да глабальных эканамічных узрушэнняў і павінна быць асуджаная самым рашучым чынам.

Як заявіў журналістам старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, які знаходзіцца на Балі, прадстаўнікі краін-удзельніц саміту G20 ужо ўзгаднілі праект рэзалюцыі, якую па выніках канферэнцыі павінны падпісаць кіраўнікі дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у ёй.

Па паведамленнях СМІ, расійскі бок пагадзіўся з тым, што ў тэксце выніковай дэкларацыі можа цытавацца пазіцыя ААН адносна вайны. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, які прысутнічае на саміце замест прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, адкрыта падтрымаў як мінімум згадванне ў дакуменце недапушчальнасці прымянення ядзернай зброі ў ваенных канфліктах. Бадай што гэта адзіная рыса, пад якой гатовыя падпісацца ўсе ўдзельнікі саміту.

Напярэдадні ў рамках саміту G-20 на Балі прайшлі перамовы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і страшыні КНР Сі Цзіньпіна – яны сталі першай афіцыйнай асабістай сустрэчай лідэраў дзяржаў. Байдэн і Сі абмеркавалі, апроч іншага, вайну Расіі супраць Украіны і таксама выступілі супраць ужывання ядзернай зброі ў гэтым канфлікце.

«Ніхто не можа пазбавіць Расію ўдзелу ў фарматах міжнароднага супрацоўніцтва», на наступны дзень пасля сустрэчы Байдэна і Сі заявіў міністр замежных спраў КНР Ван І падчас сустрэчы з Сяргеем Лаўровым, з падрабязнасцямі карэспандэнт Польскага радыё ў Кітаі Томаш Саевіч:

- На палях саміту G-20 на Балі адбылася сустрэча кіраўнікоў дыпламатыі Расіі і Кітая – Сяргея Лаўрова і Ван І. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы. У адкрытай для СМІ частцы Ван І выказаў задавальненне тым, што інфармацыя аб дрэнным стане здароўя Сяргея Лаўрова аказалася «фэйкавай навіной». Кіраўнік кітайскай дыпламатыі выказаўся супраць спроб выключыць Расію з удзелу ў фарматах міжнароднага супрацоўніцтва. Перад самітам гучалі галасы за выключэнне Расіі з фармату G20. Такім чынам, Кітай адкрыта падтрымаў Расію ў гэтым пытанні.

Ні ў адной з заяваў, зробленых кітайскімі палітыкамі падчас саміту на Балі, пакуль не было крытыкі Расіі. Менавіта з амерыканскага камюніке пасля сустрэчы Байдэна і Сі мы даведаемся, што абодва палітыкі асудзілі пагрозы Расіі прымяніць ядзерную зброю ва Украіне. Такая заява, аднак, не зʼяўляецца ў кітайскіх камюніке пасля сустрэчы, і Пекін ніколі не асудзіў расійскае ўварванне.

Тым часам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце да саміту «Вялікай дваццаткі», агучыў прапановы Украіны па дасягненні міру з Расіяй. Адметна, што ў свае выступе ўкраінскі лідар неаднаразова паўтараў «G-19», намякаючы на адсутнасць права ў Расіі ўдзельнічаць у аналагічных формулах пра неадразовае і грубае парушэнне міжнароднага права.

У плане, які атрымаў назву «Формула міру», 10 пунктаў, у прыватнасці, патрабаванне гарантый для Украіны ў плане ядзернай, харчовай і энергетычнай бяспекі.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што нельга прапаноўваць Украіне кампрамісы, якія будуць парушаць яе суверэнітэт і незалежнасць:

-Мы паважаем закон і зʼяўляемся людзьмі слова. Украіна заўсёды была лідарам у міратворчых намаганнях, і свет бачыў гэта. І калі Расея кажа, што хоча спыніць гэтую вайну, няхай давядзе гэта на справе. Канешне, словам Расіі верыць нельга. Не будзе пагаднення «Мінск – 3», якое Расея парушыць адразу ж пасля яго прыняцця.

У сваім мірным плане ўкраінскі лідар таксама запатрабаваў вызвалення Расіяй усіх украінскіх палонных, аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, вываду войскаў з яе тэрыторыі, спынення баявых дзеянняў і кампенсацыі нанесеных стратаў.

Зяленскі заклікаў лідараў «Вялікай дваццаткі», сярод якіх былі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня КНР Сі Цзіньпін, прыняць яго мірны план з дзесяці пунктаў і дамагчыся «справядлівага» спынення вайны «на аснове Статута ААН і міжнароднага права».

Слухайце аўдыё!

iar/pap/эж