Беларуская Служба

Чарнігаўскі журналіст: Наша стаўленне да расіянаў і беларусаў пакуль адрозніваецца

12.12.2022 18:09
Адсутнасць прамой агрэсіі пакідае магчымасць аднаўлення добрасуседскіх адносінаў паміж Беларуссю і Украінай пасля змены рэжыму ў Мінску.
Аўдыё
  • Паўло Саладоўнік прыгадаў у размове з Беларускай службай Польскага радыё пачатак поўнамаштабнай вайны ў Чарнігаўскай вобласці, а таксама сваё жыццё ў адной з акупаваных вёсак памежжа.
Ілюстрацыя.

Беларусь і Украіна маюць агульную мяжу працягласцю каля 1 тыс. кіламетраў. Эканамічныя і культурныя сувязі памежных рэгіёнаў мелі вялікае значэнне для развіцця абедзвюх краін і народаў. Аднак саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў поўнамаштабнай вайне супраць Украіны, калі Беларусь стала сапраўдным плацдармам для расійскага наступу на поўнач Украіны, паставіў кропку ў гэтай супрацы.

Большая частка Чаргнігаўскай вобласці, якая мяжую адразу з Расіяй і Беларуссю, знаходзілася пад акупацыяй даўжэй за месяц, а сам Чарнігаў трапіў у аблогу. Чарнігаўскі журналіст, рэдактар выдання cheline.com.ua. Паўло Саладоўнік прыгадаў у размове з Беларускай службай Польскага радыё пачатак поўнамаштабнай вайны ў Чарнігаўскай вобласці, а таксама сваё жыццё ў адной з акупаваных вёсак памежжа.

Адносіны з Беларуссю мелі ключавое значэнне для эканамічнага развіцця Чарнігаўшчыны. Супраца праяўлялася як на ўзроўні буйнога бізнесу так і на ўзроўні міжчалавечых адносін, тым больш удар з тэрыторыі Беларусі аказаўся нечаканым для жыхароў рэгіёну. Аднак цяперака ўкраінцы зрабілі высновы з папярэдніх памылак, кажа журналіст Паўло Саладоўнік:

- Як для мяне, так і для людзей з майго атачэнне поўнамаштабная вайна, а тым боль уварванне з тэрыторыі Беларусі стала нечым абсалютна дзікім і нечаканым, подыхам варварскага сярэднявечча.Не верылася, што нешта падобнае можа здарыцца ў ХХІ стагоддзі. У выпадку Беларусі, нават рэжыму Лукашэнкі, гэта быў удар у спіну. Аднак я, а таксама мае калегі і таварышы верым і спадяемся, што беларускі народ кардынальна адрозніваецца ад расіян. Сярод беларусаў многа сяброў Украіны, адэкватных людзей і я іх ведаю.

Аднак пры нагодзе размовы з Вамі, хочацца звярнуцца да беларусаў. Назіраю, за тым што адбываецца на мяжы нашай вобласці з Беларуссю. Не буду раскрываць ваенных таямніц, але скажу, што калі раптам беларускія войскі пойдуць у атаку на тэрыторыю Украіны – яны нават не паспеюць перасекчы нейтральнай паласы.

Мы перасталі адрозніваць Пуціна і Лукашэнку, зараз відавочнае падпарадкаванне. Гэта нечалавечыя рэжымы і ворагі нашага народу, а пра саміх расіянаў таксама наогул немагчыма сказаць нічога добра. Да беларусаў пакуль іншае стаўленне. Вельмі разлічваем на тое, што ў Беларусі пераможа здаровы глузд. Але трэба разумець, што агрэсараў будзе чакаць верная смерць і нацыянальнасць ужо не будзе мець ніякага значэння. (...)

Падзеі 2020 года, а таксама адсутнасць прамой агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, пакуль пакідаюць магчымасць на аднаўленне нармальных добрасуседскіх адносінаў паміж Кіевам і Мінскам, пасля змены палітычнага рэжыму ў апошнім. Аднак мяжа паміж ворагам і партнёрам у гэтым выпадку даволі крохкая, працягвае рэдактар чарнігаўскага выдання Паўло Саладоўнік:

-Мы ў Чарнігаве вельмі хочам, каб у суседняй Беларусі змяніўся рэжым, каб замест шызафрэніка Лукашэнкі, да ўлады прыйшлі дэмакратычна абраныя праеўрапейскія сілы. Перакананы, што ў такой канфігурацыі мы зможам хутка аднавіць добрасуседскія адносіны. Пакуль гэта немагчыма, грань паміж партнёрам і агрэсарам тонкая. З беларускага неба, з беларускай тэрыторыі ва Украіну прыйшла смерць і галеча і пакуль гэта працягваецца. (...)

На фоне сказанага нашым суразмоўцам, аптымізму дадае амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW), які ў рэгулярным аглядзе падрабязна вывучыў пытанне аб магчымым удзеле рэжыму Лукашэнкі ў расійскім уварванні ва Украіну. Амерыканскія аналітыкі прыходзяць да высновы, што ціск Масквы на Мінск прывёў да адваротнага выніку і прамы ўдзел беларускіх вайскоўцаў у вайне зараз малаверагодны.

Размову з украінскім журналістам Паўлом Саладоўнікам слухайце ў далучаным гукавым файле

Эдуард Жолуд

Украінскі палітолаг Яўген Магда: Мы гадамі глядзелі адзін на аднаго праз айсберг расійскай прапаганды

13.09.2022 17:05
«Тыя, каму было няўтульна ў адным стане з Лукашэнкам, аказаліся непатрэбнымі Украіне, якая не разрывала дыпламатычныя адносіны з афіцыйным Мінскам».