Беларуская Служба

Атака з Беларусі на Украіну – гэта нерэальная пагроза

28.12.2022 14:02
Аналітыкі спрабуюць здагадацца, для чаго будзе выкарыстоўвацца магутная групоўка расійскіх войскаў у Беларусі.
Расійскі нефармальны саміт СНДPAP/EPA/ALEXEI DANICHEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Сумесны наступ Беларусі і Расіі на поўнач Украіны не толькі бессэнсоўны, але і не мае шанцаў на поспех. У расіян няма магчымасці дасягнуць тых мэтаў, якія яны спрабавалі дасягнуць, пачынаючы вайну 24 лютага 2022 года. У сваю чаргу, магчымыя тэрытарыяльныя прыбыткі будуць аплачаны вялікімі стратамі, з якімі грамадства ў Расіі можа і пагадзіцца, але грамадства ў Беларусі не, пераконвае ў сваім аналізе старонка defence24.pl.

Прысутнасць вялікай колькасці расійскіх вайскоўцаў у Беларусі зʼяўляецца фактам, і цяпер аналітыкі спрабуюць здагадацца, для чаго будзе выкарыстоўвацца гэтая магутная групоўка войскаў.

Аптымісты лічаць, што гэта своеасаблівы цэнтр падрыхтоўкі падраздзяленняў да баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. Дзеля гэтага Беларусь была абраная невыпадкова, бо дазваляе Маскве выкарыстоўваць фонды беларускіх узброеных сілаў і дадаткова прымушае ўкраінцаў трымаць значныя сілы на паўночнай мяжы Украіны. Гэта, тэарэтычна, памяншае колькасць войскаў, якія Украіна можа задзейнічаць у цяперашніх баях.

У сваю чаргу песімісты лічаць, што такім чынам Расія рыхтуецца да наступу з Беларусі, то бок да паўторнага адкрыцця паўночнага фронту і спробы знішчыць супраціву ўкраінцаў дадатковымі сіламі.
Аднак, такая стратэгія паводле аналітыкаў не абавязкова прывядзе да поспеху. Тым больш, што зараз з абодвух бакоў стаяць зусім іншыя войскі, чым 24 лютага 2022 года.

На шчасце для Украіны, пагрозы нападу з поўначы (у тым ліку з боку беларускіх войскаў) больш папяровыя, чым рэальныя. Апрача таго праз год сітуацыя, рашуча змянілася на шкоду Расіі. Адзінай зменай можа быць вайсковая падтрымка ў выглядзе некалькіх тысяч беларусаў. Аднак варта таксама памятаць, што беларусы не жадаюць ваяваць з Украінай – толькі частка вайскоўцаў фактычна лаяльная ў дачыненні да Лукашэнкі.

Расіяне, безумоўна, разумеюць, што зрабіць Беларусь варожай для іх краінай, такой, якой цяпер ёсць Украіна, зусім няцяжка, пераконваюць аналітыкі на старонцы defence24.pl.

аз

Дыктатара цікавяць толькі грошы і ўлада

21.12.2022 12:16
Аляксандр Лукашэнка не хоча адпусціць сваіх салдат на Украіну, але і не перакрые дарогі арміі Пуціна.

Байдэн: Расія не зацікаўленая ў міры ва Украіне

22.12.2022 07:21
Прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што ЗША будуць падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта будзе неабходна.