Беларуская Служба

Журналісцкае расследаванне раскрывае сетку агентаў расійскага ўплыву ў Германіі

04.01.2023 14:06
Аказваецца, расійскія агенты ўплыву, звязаныя і з правымі, і з левымі радыкаламі адначасова.
W 2022 roku Rosja pod każdym względem zmieniła się na gorsze
W 2022 roku Rosja pod każdym względem zmieniła się na gorszeShutterstock.com/S..Borisov

Агенцтва Reuters вызначыла ключавых удзельнікаў расійскай сеткі ўплыву ў Германіі. Аказваецца, расійскія агенты ўплыву, звязаныя і з правымі, і з левымі радыкаламі адначасова.

Прыклад – Макс Шлунд з Кёльна. Дзесяць гадоў таму ён прыехаў у Германію як Расціслаў Цяслюк. Гэта былы афіцэр расійскіх ВПС. Цяслюк звязаны з прарасійскімі пратэстамі ў Кёльне ў 2022 годзе. Агенцтва Reuters паведамляе, што ён атрымаў грошы ад расійскага ўраду на палёт у Маскву на канферэнцыю з удзелам Уладзіміра Пуціна. Агенцтва, з якім звязаны Цяслюк, трапіла пад санкцыі Еўрасаюза за стварэнне сеткі агентаў уплыву, якія прасоўваюць наратыў Крамля. Яшчэ адзін выпадак, апісаны Reuters,  Андрэй Харкоў. Ён выдае сябе за прадстаўніка казакоў з усходняй Украіны, якія падтрымліваюць агрэсію Расіі.

Reuters высветліла, што прыхільнікі прарасійскага курсу ў Германіі звычайна маюць два абліччы: яны выкарыстоўваюць фальшывыя імёны, звязаныя з Расіяй, або ўдзельнічаюць у экстрэмісцкіх арганізацыях. Адзін з абвінавачаных у спробе дзяржаўнага перавароту ў Германіі, пра якого распавядае польскае выданне BiznesAlert.pl, павінен быў весці фан-старонку «Putin Fanclub» у сацыяльных сетках. Іншы – аматар матацыклаў, які збіраў сродкі на еўрапейскія акцыі матацыклістаў, вядомых як «Начныя ваўкі».

У перыяд з 1992 па 2002 год каля 1,5 мільёна нашчадкаў нямецкіх пасяленцаў у Расіі часоў Кацярыны  ІІ вярнуліся ў Германію, дзе яны маглі разлічваць на нямецкае грамадзянства. Высновы федэральнага ўрада паказваюць, што прадстаўнікі гэтай сацыяльнай групы падтрымліваюць ультраправыя партыі (напрыклад Alternative für Deutschland) больш, чым іншыя  нямецкія партыі.

Адметна, што  Камуністычная партыя Германіі таксама знаходзіцца пад уплывам такіх людзей. Прыклад - расійска-нямецкі бізнэсовец Алег Яроменка, які ўдзельнічаў у канферэнцыі пад назвай «Мір з Расіяй». Цікава, што шэсць гадоў таму ён сустракаўся з Ігарам Гіркіным, суадказным за напад на Украіну ў 2014 годзе. Яроменка пацвердзіў агенцтву Reuters, што раней працаваў у ваеннай разведцы ГРУ, але цяпер займаецца прасоўваннем рускай культуры ў Германіі.

biznesalert.pl/эж

Bellingcat: Затрыманыя ў Швецыі расійскія эмігранты мелі кватэру ў элітным доме ГРУ у Маскве

28.11.2022 10:16
Паводле Bellingcat, адным з суседзяў расіян у Маскве быў генерал-майор Андрэй Авяр’янаў.

Пракуратура перадала ў суд справу беларуса і расіяніна, абвінавачаных у шпіянажы

04.01.2023 12:06
Абодва былі затрыманыя ў красавіку 2022 года.