Беларуская Служба

«Не выключана, што вынікам канфлікту ва Украіне стане новая жалезная заслона»

24.02.2023 11:03
У першую гадавіну нападу Расіі на Украіну рэдактар газеты Rzeczpospolita Багусаў Хработа напісаў каментар пра мужнасць і годнасць украінцаў і які можа быць вынік гэтай вайны для свету.
       ,  ,  , 24  2023 .
Разбураны мост праз раку Северскі Данец у Багародзічным, Данецкая вобласць, усход Украіны, 24 лютага 2023 г.EPA/OLEG PETRASYUK Dostawca: PAP/EPA

Украіна і яе гераічны лідар Уладзімір Зяленскі сталі сімвалам мужнасці і годнасці. Сёння ўкраінцы, як на франтах, так і ў разбомбленых гарадах, – стойкі і непераможны народ, піша Хработа.

Гэта ведае і Крэмль, і мы, жыхары Еўропы, якая застаецца ў бяспецы. Гераічны супраціў украінцаў паказаў праўду пра тое, хто знаходзіцца па той бок. Брутальная і хлуслівая імперыя зла, якой, на жаль, стала пуцінская Расія. Гэта краіна маўклівых, напалоханых, звыклых да «рабунку» людзей.

Сёння мы ведаем, што праз 30 гадоў пасля распаду СССР расіяне нічому не навучыліся. Свабода там разумеецца як згода на тыранію і злачынства. Дэмакратыя – гэта прымус абіраць аўтакрата. У іх свеце няма сумлення. Замест гэтага існуе дасканалая прапагандысцкая машына, якая спрабуе пераканаць свет, што гэты канфлікт – гэта абарончая вайна Расіі супраць злога заходняга свету, а злачынствы, такія як у Бучы ці Ірпені – гэта ўкраінская містыфікацыя, нагадаў Багуслаў Хработа.

Мы не ведаем, колькі працягнецца гэтая вайна. Няхай яна хутка скончыцца. Яе рэха, аднак, няхутка змоўкне. Свет павінен быць падрыхтаваны да дзесяцігоддзяў расколу. Не выключана, што вынікам канфлікту ва Украіне стане новая жалезная заслона, якая на доўгія гады аддзеліць свет свабоды і дэмакратыі Захаду ад аўтарытарных тыраній Усходу, працягвае аўтар.

Масква павінна прайграць.

Таму, нават калі гэта нам дорага цяпер абыходзіцца, Масква павінна прайграць гэтую вайну. Вярнуць акупаваныя тэрыторыі. Вярнуць скрадзеных людзей. Выплаціць ваенныя рэпарацыі. Свет мусіць асудзіць злачынцаў.

«Я жадаю расіянам абдумацца і хачу запэўніць у адным: Украіну мы не аддадзім! Мы з ёй і за яе!», напісаў рэдактар Rzeczpospolita Багуслаў Хработа.

яс