Беларуская Служба

Украінскі вайсковец: Менталітэт расiйскіх камандзіраў не змяніўся за стагоддзе

24.02.2023 12:32
«Расiя не рыхтавалася да такой вайны, яе магчымасці абмежаваныя. А мы карыстаемся падтрымкай цывілізаванага свету. Але ўсё роўна нам вельмі цяжка», – кажа ў інтэрв'ю выданню Dziennik Gazeta Prawna палкоўнік Сяргей Грабскі.
Сяргей Грабскіscreen: https://www.youtube.com/watch?v=zSxZGpsz9pg

На пытанне журналіста Міхала Патоцкага ці ўкраінцы чакалі нападу 24 лютага 2022 г., Сяргей Грабскі распавёў:

«Мы пачалі ўважліва сачыць за падазронымі перамяшчэннямі расійскай арміі ў сакавіку 2021 года. Аналізуючы сітуацыю, мы прыйшлі да высновы, што гэта проста дэманстрацыя сілы, бо колькасці расійскай арміі не хопіць для акупацыі Украіны. Гэта больш нагадвала размазванне войскаў па мяжы, чым буйную аперацыю. Мы ж ведаем правілы працы расіян, бо ж мы вучыліся ў адных ваенных акадэміях. (...) Толькі ў другой палове студзеня 2022 года пачаўся рух, які паказаў, што яны збіраюцца нешта рабіць. (...) Аднак да 23 лютага з пункту гледжання колькасці, якасці і складу войскаў не было ніякіх прыкмет таго, што расіяне могуць пачаць вайну ў такім маштабе. Таму я расцэньваю іх напад як авантуру».

Сяргей Грабскі лічыць, што расійкае войска павінна было ў два-тры разы перавышаць сілы абаронцаў. «Яны павінны сканцэнтраваць войскі колькасцю каля 600-700 тысяч чалавек, а іх было 200 тысяч». Украінскі ваенны тлумачыць, што матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне расіян было непадрыхтаванае, падобна медыцынскае і тэхнічнае.

Расійскія камандзіры вярнуліся да свайго традыцыйнага спосабу вядзення вайны, тлумачыў Грабскі. «Бо ў іх нe ведаюць, што рабіць з прафесійным войскам – можна цвікі мікраскопам забіваць, але гэта безвынікова. Такім чынам, яны рабілі тое, што рабілі заўсёды. Яны мабілізавалі шмат хлопцаў, якія пакорліва ідуць паміраць туды, дзе ім загадаюць». Сяргей Грабскі згадаў свайго дзядзьку, які ваяваў на фронце Другой сусветнай, ён гаварыў: «Марш вперед, марш вперед, штурмавая рота, впереди вас слава ждёт, сзади пулемёты».

«Нічога не памянялася», кажа ўкраінскі ваенны. «Толькі НКВД-ыстаў цяпер замянілі чачэнцы».

Інтэрвʼю з палкоўнікам Узброеных сіл Украіны ў адстаўцы Сяргеем Грабскім для Dziennik Gazeta Prawna запісаў Міхал Патоцкі.

яс