Крэмль стараецца працягваць дэстабілізацыйную дзейнасць у розных частках свету. Некаторыя дзеянні расійскай прапаганды ажыццяўляюцца праз гібрыдныя аперацыі, падобныя падзеі могуць адбыцца ў Малдове, заявіў у інтэрв’ю выданню Gazeta Polska Codziennie кіраўнік Бюро па міжнароднай палітыцы ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.
Міністр Марцін Пшыдач таксама падкрэсліў, што складаная эканамічная і энергетычная сітуацыя ў Малдове можа быць выкарыстана рознымі палітычнымі коламі для дыскрэдытацыі цяперашняга ўрада і прэзідэнта Малдовы Маі Санду.
Палітык нагадаў, што прэзідэнт Анджэй Дуда нядаўна сустракаўся з кіраўнічкай Малдовы ў Варшаве, а Польшча ў апошнія гады падтрымлівае згаданую краіну, у тым ліку ў сферы энергетыкі.
«Разам з нашымі партнёрамі мы назіраем за сітуацыяй у гэтай краіне, мы павінны быць гатовыя да далейшых правакацый», – адзначыў Пшыдач.
Палітык дадаў, што Расія таксама хоча падзяліць палякаў. Таму варта ведаць пра магчымыя гібрыдныя дзеянні з боку Расіі і памятаць, што адной з іх галоўных мэтаў з’яўляецца моцны раскол польскага грамадства.
аз