Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што адмена санкцый перш за ўсё гэта сведчыць аб тым, што амерыканцы ўключыліся ў працэс дыялогу, у здзелку, як яны гэта называюць:
- Усё нягледзячы на праблемы, звязаныя з канфліктам Мінска і Вільні ў сувязі з паветранымі зондамі. Нягледзячы на гэта Трамп і яго адміністрацыя прытрымліваюцца парадыгмы і ўмоваў, выстаўленых перад Лукашэнкам. Яны зрабілі першы крок з часу крызісу 20-га году. Гэта, хутчэй, сімвалічны крок, але ён паказвае, што працэс пашырэння адносін не зачынены, што ЗША гатовы гэты працэс паскараць. Праблема для Лукашэнкі заключаецца ў тым, што гэта пакуль не ўплывае на рэгіянальную сітуацыю. Зняцце санкцый ЗША не азначае прарыву ў адносінах з Захадам. А мы бачым, што для Лукашэнкі вельмі важным з’яўляецца адкрыццё межаў, хоць відавочна, што ЗША не маюць уплыву на палітыку польскага і літоўскага ўрадаў. З іншага боку, мы назіраем пасіўную рэакцыю і паводзіны Лукашэнкі адносна кантрабанды ў Літву. Калі гэта была спланаваная аперацыя, то не зразумела, чаму Лукашэнка крыўдзіцца і абражае еўрапейскіх палітыкаў. Калі гэта спантанныя дзеянні, то здзіўляе, чаму Лукашэнка не можа спыніць гэты працэс, асабліва зараз, калі на межах патрэбная цішыня.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
ав