Аб'яднаны Пераходны Кабінет у кантэксце перамоваў паміж Украінай, ЗША і Еўрапейскім Саюзам па выпрацоўцы мірнага плана для Украіны звяртаецца да партнёраў у ЗША і ЕС аб важнасці выпрацоўкі адзінай пазіцыі адносна будучыні Рэспублікі Беларусь, дзе галоўнымі ўмовамі павінны быць захаванне незалежнасці, суверэнітэту Беларусі і правядзенне дэмакратычных пераўтварэнняў.
Пытаемся ў палітолага Паўла Усава, ці такую прапанову рэальна рэалізаваць?
- У маіх прапановах, на што неабходна звярнуць увагу ў працэсе парамоваў, не было такіх папулістычных заяў, каб Беларусь не заставалася пад уплывам Расіі, бо трэба сыходзіць з рэальнага палажэння і аспектаў, якія абгаворваюцца адносна Украіны. Бо пакуль мы маем дачыненне з планам, які моцна агучвае, а можа і задавальняе інтарэсы Расіі ў стратэгічным і вайсковым плане. Гэта і пытанне тэрыторыі, і ўмоўнага нейтралітэта Украіны, і вяртанне Расіі ў G8. Пры такім плане ніхто не будзе казаць пра інтарэсы Беларусі. Такая прапанова, на маю думку, з’яўляецца недарэчнай і нерэальнай. Гэта сведчанне неразумення таго, што адбываецца ў Беларусі і вакол яе. Гэта недарэчна ў кантэксце таго, што ніхто гэтага зрабіць не зможа. Бо ніхто на захадзе не змог цалкам абараніць інтарэсы Украіны. Відавочна, што прымусіць Расію саступіць у кантэксце Беларусі, не размяшчаць ядзерную зброю, вайсковыя базы, на сённяшні дзень нерэальна. Але як прадмет забеспячэнне рэгіянальнага парадку, стабільнасці і бяспекі, у тым ліку для Украіны, дэмілітарызацыя Беларусі павінна былы б быць уключана. Бо гэты план зацвярджае новы рэгіянальны парадак.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле. Там палітолаг расказвае, як Лукашэнка прыняцце небяспечных для Беларусі рашэнняў хоча патлумачыць воляй народа.
слухайце аўдыё