Беларуская Служба

Павал Усаў: Высокі адсотак прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй - гэта рэакцыя на аб’ектыўную рэчаіснасць

03.12.2025 14:46
У 2025 зафіксаваны самы вялікі рост адсотка беларусаў, якія падтрымліваюць саюз Беларусі і Расіі – 44%.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Высокі адсотак прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй - гэта рэакцыя на аб’ектыўную рэчаіснасць
Павал Усаў.

27% жыхароў гарадоў падтрымліваюць Расію ў вайне ва Украіне. За два гады вырасла колькасць беларусаў, якія падтрымліваюць размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі – 33-45%. Гэта некаторыя вынікі даследавання Chatam House.

Палітолаг Павал Усаў звяртае ўвагу, што ў Беларусі заўсёды была вялікая колькасць прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй. Розьніца была ў кантэксце і аспектах інтэграцыі:

- Гэтыя лічбы тады і цяпер у большасці звязаныя з рэчаіснасцю, бо гэты саюз ужо ёсць, адносіны пабудаваныя. Гэта рэакцыя на аб’ектыўную рэчаіснасць. На сённяшні дзень няма аб’ектыўных магчымасцяў інтэграцыі з ЕС. А аб’ектыўная рэчаіснасць вельмі моцна ўплывае на разважанні аб інтэграцыі і ацэнку сітуацыі. У сваю чаргу сувязяў з Расіяй вельмі шмат.

Але ёсць і шмат суб’ектыўных чыннікаў, якія ўплываюць на арыентацыю беларусаў. Перш за ўсё, гэта інтэнсіўная прапаганда – і лукашэнкаўская, і расійская. Бо трэба аб’ектыўна ацэньваць СМІ, якое глядзіць насельніцтва. Яшчэ да 2020 года была арыентацыя на расійскія СМІ, блогеры, культура. Гэта так ці інакш уплывае на менталітэт і арыентацыі беларусаў. Усё гэта ў сітуацыі ізаляцыі з боку Захаду. Арыентацыі фарміруюцца праз штодзённы досвед, а не праз абстрактныя ідэі, асабліва калі ў Беларусі не было інстытуцыянальнага фарміравання нацыянальных думак і ідэй.

Штодзённасць на сённяшні дзень не праеўрапейская. Але нават у такіх умовах больш за 20% маюць сталыя праеўрапейскія погляды. Каля 30% не адказваюць на пытанне. Гэта значыць, што яны не хочуць, але гэта адназначна, што яны не маюць прарасійскага погляду. І гэта матэрыял, з якім трэба працаваць, і на які трэба ўздзейнічаць. Уплываць можна толькі побытам і інфармацыяй. З інфармацыяй застаецца праблема. Непасрэдная камунікацыя абмежаваная самімі еўрапейцамі. Чакаць, што ў такіх умовах большасць будзе прыхільна ставіцца да Захаду ці падтрымліваць абстрактную ідэю інтэграцыі, цяжка.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка