Апошні дзень 2025 года – традыцыйны час падвядзення вынікаў году. Лукашэнка не паддаўся на ціск, выпусціў палітвязняў толькі ўзамен на адмену санкцый. Гульня ішла па яго правілах. Ці Лукашэнка – пераможца 2025 года? Пытаемся ў палітолага Паўла Усава:
- Лукашэнка перамог у 2020 годзе, калі здолеў утрымаць уладу. Тое, што мы бачылі пасля 2020, гэта была спроба выжыць і стабілізаваць рэжым у новых геапалітычных і ўнутрыпалітычных умовах. Асабліва пасля пачатку вайны выжыць у новым міжнародных адносінах, калі яго залічылі ў суагрэсары. Але па факце ён утрымаў уладу і гэта і ёсць галоўная перамога. Іншых вымярэнняў перамогі не існуе.
Што тычыцца гульні з Захадам, то Захад прайграў у 2022 годзе, калі нічога не зрабіў, каб стрымаць Расію ад агрэсіі. А Лукашэнка перамог, бо цалкам змяніўся міжнародны парадак. Ён паспрабаваў у яго ўбудавацца, а з прыходам Трампа сітуацыя для яго стала яшчэ больш лагоднай і камфортнай. Гаворачы пра вяртанне дыялогу гаварыць пра перамогу – гэта неадпаведнае слова. Гэта вяртанне ў парадыгму, у якой Лукашэнка адчуваў сябе камфортна, як у перыяд 2014-2020 гады.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё