Еўрапейскія чыноўнікі лічаць, што два расійскія касмічныя караблі перахапілі дадзеныя з найменей дзясятка спадарожнікаў над кантынентам. Гэтую трывожную навіну паведамляе брытанская газета Financial Times, якую цытуе Business Insider.
«Перахопы» маглі раскрыць Маскве канфідэнцыйную інфармацыю, якая захоўваецца ў еўрапейскіх спецслужбах. Расіяне таксама тэарэтычна могуць пашкодзіць або нават знішчыць еўрапейскія спадарожнікі.
Падазрэнні еўрапейцаў у першую чаргу выклікаюць два расійскія караблі — «Луч-1» і «Луч-2». Крыніцы Financial Times называюць іх рухі «усё больш падазронымі». З моманту запуску ў 2023 годзе «Луч-1» і «Луч-2» маглі набліжацца да дзясятка еўрапейскіх спадарожнікаў.
Тым часам еўрапейскія чыноўнікі прызнаюць, што дадзеныя, якія кіруюць еўрапейскімі спадарожнікамі, часта зусім не шыфруюцца, бо многія з іх былі запушчаныя шмат гадоў таму без перадавых бартавых камп’ютараў або пашыраных функцый. «З-за гэтага яны могуць быць мала ўстойлівымі да пашкоджанняў, а нават знішчэння», — паведамляе выданне.
Касмічныя манеўры адбываюцца ў той час, калі Расія ўзмацняе сваю «гібрыдную вайну» ў Еўропе, у тым ліку дыверсійную дзейнасць, такую як знішчэнне падводных кабеляў. Разведка і ваенныя службы ўсё больш занепакоеныя тым, што Крэмль можа пашырыць такую разбуральную дзейнасць і на космас, і ўжо распрацоўвае для гэтага магчымасці. Праўда, Кітай і Злучаныя Штаты ўжо распрацавалі падобныя тэхналогіі, але Расія мае адну з самых перадавых праграм касмічнага шпіянажу і больш агрэсіўна яе выкарыстоўвае.
нг