Беларуская Служба

Аксана Колб: Гвалт Лукашэнкі быў заканамерным. Мне не зразумела, чаму людзі не разумелі гэтага раней

03.03.2026 15:09
У студыю Польскага радыё завітала былая галоўная рэдактарка газеты «Новы Час» Аксанай Колб.
Аўдыё
  • Аксана Колб: Мне заўсёды дзіўна чуць пра нейкі гуманізм з боку Лукашэнкі
Аксанай Колб у студыі Польскага радыёScreenshot z Youtube

За апошнія гады Аксана Колб сутыкнулася з крымінальным пераследам у Беларусі і была вымушаная з'ехаць з краіны. Мы запыталіся ў яе, ці тое, з чым сутыкнулася Беларусь пасля 2020-га года, то бок гвалт і рэпрэсіі, былі «нечаканасцю», ці логікай сістэмы?

Усё тое самае, што адбывалася ў 2020-м годзе, было і раней. Пасля ўсіх выбараў праводзіліся затрыманні, быў пераслед. Адзіная розніца ў маштабах. У мяне няма «прэтэнзіяў» да Лукашэнкі, ён не здрадзіў сабе і паводзіў як заўсёды. Мне не зразумела, чаму людзі гэтага не бачылі раней. Ведаючы, які Лукашэнка, з чаго ён пачынаў, гвалт быў заканамерным. Мне было дзіўна чуць, што нехта спадзяваўся, што ён проста так аддасць уладу.

19 лютага 2026 года пасля паведамленняў пра цяжкі стан здароўя адбылося вызваленне Мікалая Статкевіча. Што магло паўплываць на гэта рашэнне: «гуманітарныя» аргументы, міжнародны ціск ці чысты палітычны разлік?

— Мне заўсёды дзіўна чуць пра нейкі гуманізм у Лукашэнкі. Гэтага няма, галоўнай прычынай стаў міжнародны ціск з боку еўрапейскіх ды амерыканскіх дыпламатаў. Яны пыталіся пры Статкевіча. Тады ж ніхто не ведаў, што з ім. Нават жонцы цынічна казалі, што не было ніякага вызвалення, ніхто яго не выпускаў, а ён проста не хоча камунікаваць. Хаця ў той час лекары ўжо змагаліся за яго жыццё. Я думаю, з улікам таго, што хоча Лукашэнка для сябе і захавання ўлады, – гэта кантакты з Трампам, яму было важна не дапусціць чарговай рэзананснай смерці. Менавіта таму Мікалая Статкевіча выпусцілі.

Таксама ў размове з Аксанай Колб ўзгадваліся лёсы тых, хто застаецца за кратамі, у тым ліку справа журналіста-расследавальніка Дзеніса Івашына, і паразважалі, як праца ў выгнанні змяняе беларускі медыясектар: ці могуць незалежныя медыя зноў быць «чацвёртай уладай», а не толькі рэтранслятарамі падзей?

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч