Беларуская Служба

Наўроцкі абвясціў, што не пагаджаецца браць грошы ЕС на абаронную прамысловасць

13.03.2026 08:07
У чацвер вечарам прэзідэнт Караль Наўроцкі выступіў з прамовай да народу, прысвечанай праграме фінансавання польскай абароннай прамысловасці за кошт крэдыту ў ЕС – SAFE. 
  ,   SAFE
Караль Наўроцкі абвясціў, што законапраект SAFE ён не падпішаPAP/Maciej Kulczyński

Прэзідэнт Караль Наўроцкі абвінаваціў урад у «стварэнні падзелаў»

— Пытанне ўступлення ў еўрапейскі крэдыт SAFE — гэта не пытанне адной партыі, аднаго ўрада ці аднаго тэрміна. Гэта пытанне будучыні польскай дзяржавы, — пачаў свой выступ прэзідэнт.

Затым ён абвінаваціў урад у выбары «канфрантацыйнага варыянту» замест перамоваў. Ён таксама абвінаваціў палітычных апанентаў у выкарыстанні пытання SAFE для «эскалацыі сацыяльнай палярызацыі і стварэння падзелаў паміж палякамі».

Урэшце прэзідэнт прывёў аргументы супраць самога крэдыту на ўзбраенне.

— Механізм SAFE — гэта маштабны замежны крэдыт на 45 гадоў у замежнай валюце, з працэнтнымі выдаткамі, якія могуць дасягнуць 180 мільярдаў злотых. Такім чынам, палякам давядзецца вярнуць удвая большы крэдыт, і заходнія банкі і фінансавыя ўстановы атрымаюць ад гэтага прыбытак, — заявіў ён.

Адначасова Наўроцкі прызнаў, што Польшча павінна шукаць фінансаванне для ваеннай прамысловасці.

— Гісторыя вучыць нас простай праўдзе: нацыя, якая не хоча плаціць за ўласную армію, рана ці позна будзе вымушана плаціць за армію іншай нацыі, — нагадаў ён.

— Таму інвестыцыі ў абарону неабходныя. Але яны павінны праводзіцца разумна, адказна і такім чынам, каб не абмяжоўваць суверэнітэт дзяржавы, — падкрэсліў прзідэнт, нагадаўшы пра альтэрнатыву, а менавіта ідэю фінансавання праграмы ўзбраення з уласных сродкаў Нацыянальнага банка Польшчы  – SAFE 0%.

— Гэтае прапанова (SAFE 0%) дае нам поўную свабоду для прыняцця рашэнняў. Польшча будзе выбіраць: якое абсталяванне яна купляе, у каго яна купляе і як яна развівае сваю абаронную прамысловасць, — адзначыў ён.

Далей Наўроцкі заявіў, што як прэзідэнт не можа падпісаць законапраект, які абмяжоўвае суверэнітэт Польшчы і робіць бяспеку залежнай ад такой міжнароднай арганізацыі, як Еўрапейскі Саюз.

— Гэта фундаментальныя пытанні. Улічваючы іх, я вырашыў не падпісваць законапраект, які дазваляе Польшчы браць крэдыт SAFE. Я ніколі не падпішу законапраект, які падрывае наш суверэнітэт, незалежнасць, эканамічную і ваенную бяспеку, — заявіў Наўроцкі.

Прэмʼер-міністр Дональд Туск адразу адрэагаваў на заяву прэзідэнта. «Прэзідэнт страціў магчымасць паводзіць сябе як патрыёт. Сорамна!» — напісаў ён на X.

яс