Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Усаў: нічога дзіўнага, што былыя палітзняволеныя становяцца на бок Расіі

26.10.2026 14:48
Расце колькасць беларусаў, якія ўступаюць у шэрагі расійскага войска ды ідуць ваяваць супраць Украіны. На думку эксперта, гэта доказ таго, што сярод беларусаў ёсць шмат прыхільнікаў «Рускага міру».
Аўдыё
  • беларусаў, якія ўступаюць у шэрагі расійскага войска
 .
Расійскія салдаты. Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Спецслужбы Беларусі ўсё часцей спрабуюць вербаваць беларускіх эмігрантаў. За апошні год паведамленняў аб такіх выпадках стала прыкметна больш, заяўляе даследчы цэнтр ISANS. Таксама ўсё больш беларусаў ваююць ва Украіне з расійскага боку, нават былыя палітвязні. Так сталася з  палітвязнем Аляксеем Коршунам, які быў асуджаны на 2,5 года калоніі за каментар у сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Цяпер ён ваюе ў шэрагах расійскай арміі супраць Украіны. Нядаўна Кантэміраўская танкавая дывізія — элітнае падраздзяленне расійскай арміі — паведаміла пра знікненне на фронце 23‑гадовага беларуса Віктара Сахашчыка, сына бізнесоўца Валерыя Сахашчыка, былога «міністра абароны» у штабе Святланы Ціханоўскай. Віктар жыў у Польшчы, нават служыў там у войску, але паўтара года таму вярнуўся ў Беларусь, цяпер аказваецца, што ён ваяваў на баку Расіі.

Паводле дадзеных праекту «Хачу жыць», 2880 грамадзян Беларусі падпісалі кантракт з расійскім войскам у перыяд з 2022 па 2025 год. Як можна патлумачыць гэты трэнд? Чаму беларусы, нават палітвязні, паддаюцца расійскаму ўплыву? З такімі пытаннямі мы звярнуліся да палітолага Паўла Усава.

— З пачатку вайны Расія выкарыстоўвае беларусаў, якія жывуць і працуюць на тэрыторыі Расіі. Іх даволі шмат, каля 600 тысяч чалавек. Яшчэ ёсць тыя, хто сезонна працуюць. Рэклама і сацыяльныя гарантыі, якія абяцае міністэрства абароны, — даволі значныя. Шмат хто на гэта спакушаецца. Трэба разумець яшчэ тое, што ў 2020-м тых, хто пратэставаў супраць Лукашэнкі, шмат хто падтрымліваў Пуціна. Сярод пратэстоўцаў было шмат людзей далёкіх ад дэмакратычных поглядаў, яны былі проста супраць Лукашэнкі, але падтрымлівалі Расію ў дзеяннях супраць Украіны ў 2014 годзе. Цяпер шмат беларусаў ахвотна працуюць на расійскі ВПК. Тое ж самае тычыцца і палітвязняў. Шмат каго ўносілі ў спіс палітвязняў, бо яны пацярпелі за палітычную актыўнасць, але іх сапраўдныя погляды не былі вядомыя. Адсюль такія выпадкі, калі былыя палітзняволеныя становяцца на бок Расіі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі