Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Размаўляем пра ліст былых палітвязняў. Маніпуляцыя ці трэзвая ацэнка сітуацыі?

30.10.2026 14:50
Ліст групы палітзняволеных да еўрапейскіх палітыкаў з просьбай прыкласці большыя намаганні па вызваленні палітвязняў выклікаў бурнае абмеркаванне.
Аўдыё
  • Размаўляем пра ліст былых палітвязняў. Маніпуляцыя ці трэзвая ацэнка сітуацыі?
 ,  ,
Аксана Колб, Лена Вялічка, Павал Усаўфота: Польскае радыё

Меркаванні падзяліліся, адныя лічаць ліст правільным і карэктным, іншыя крытыкуюць.

Журналістка Аксана Колб называе ліст маніпуляцыйным.

— На пачатку ідзе гульня пачуццём віны, а напрыканцы інфармацыя, што калі вы захочаце мы раскажам вам пра тое, што адбываецца ў беларускіх турмах. Для мяне гэта абясцэньванне ўсіх гадоў працы, якія былі праведзены праваабаронцамі, медыя, палітычнымі лідарамі. Сярод ініцыятараў гэтага ліста Кавалеўскі, Краўцоў, Калеснікава. Гэта тыя людзі, якія кулуарна называюць Лукашэнку прэзідэнтам. Такі фітбэк ідзе ад еўрапейскіх дыпламатаў. Усё для таго, каб атрымаць такую Беларусь як да 2020 года, каб гэтыя людзі жылі як раней, не зважаючы на рэпрэсіі.

Палітолаг Павал Усаў лічыць, што ліст стаў вынікам працэсаў у беларускай дыяспары і беларускім палітычным замежжы, а менавіта расчараванне і неразуменне таго, у якім кірунку рухацца далей.

— Відавочна, што людзі, якія падпісалі ліст, крытычна ставяцца да дзеянняў офісу Ціханоўскай, больш таго, якія разумеюць, што перамены ў Беларусі ў бліжэйшыя гады не адбудуцца. Яшчэ некалькі гадоў таму матывацыяй да больш жорсткага падыходу да Лукашэнкі было спадзяванне, што санкцыі прывядуць да злому сістэмы, але пачалася вайна, ну і шэсць гадоў перманентнага ціску паказалі, што Лукашэнка не пойдзе на саступкі, што ён не вызваліць людзей, пакуль не пачне развівацца перамоўны трэк. Гэта даказалі перамовы з боку ЗША. І на думку аўтараў ліста, калі б еўрапейцы далучыліся да таго ж самага дыпламатычнага кантакту з Лукашэнкам, то працэс вызвалення вязняў мог бы адбывацца хутчэй.

І Усаў, і Колб пагадзіліся, што такі падыход прывядзе да кансервацыі сістэмы.

Павал Усаў кажа, што цяпер стаіць пытанне: чакаць магчымасці змен, якая можа з'явіцца заўтра ці праз дзесяць гадоў, а людзі будуць сядзець і чакаць тыя ж дзесяць гадоў, ці ісці на саступкі і дамагчыся вызвалення.

Аксана Колб лічыць, што вызваляць трэба не людзей, а Беларусь.

У далучаным гукавым файле слухайце поўную, вельмі эмацыйную дыскусію.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка