Беларуская Служба

22% апытаных расіян лічаць, што Беларусь імкнецца да збліжэння з Захадам

19.07.2019 15:27
Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага фондам «Грамадскае меркаванне».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFreshStock/Shutterstock.com

22% апытаных расіян лічаць, што Беларусь імкнецца да збліжэння з Захадам. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага фондам «Грамадскае меркаванне» (яно праводзілася ў 104 населеных пунктах РФ). 44% расіян перакананыя, што Беларусь больш імкнецца да збліжэння з Расіяй. Іншыя не змаглі адказаць на гэтае пытанне, паведамляе агенцтва РИА «Новости», якое цытуе «Еўрарадыё».

61% мяркуюць, што ўлады Расіі хацелі б зблізіцца з Беларуссю, 13% – што такога жадання ў іх няма. 50% апытаных заявілі, што ўлады Беларусі намагаюцца да збліжэння з Расіяй, а 20% – што не імкнуцца. 63% расіян лічаць, што дачыненні паміж Расіяй і Беларуссю добрыя, кепскімі іх назвалі толькі 13% (столькі ж заявілі, што яны пагаршаюцца).

вс