Беларуская Служба

Сёлета ў Беларусі ўжо 55 смяротных ахвяр сямейнага гвалту

07.08.2019 14:25
Сярод усіх ахвяр гвалту ў сям'і на мужчын і жанчын прыпадае прыкладна аднолькавая доля.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneVGstockstudio/Shutterstock

У Беларусі на 1 жніўня ад рук сямейных агрэсараў загінулі 55 чалавек, паведамляе БЕЛТА.

Ад пачатку году блізкімі прычынена больш за 120 наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 55 чалавек загінулі ад рук тых, з кім яны жывуць і вядуць агульную гаспадарку.

Па крымінальнай статыстыцы, сярод усіх ахвяр гвалту ў сям'і на мужчын і жанчын прыпадае прыкладна аднолькавая доля. Пацярпелыя мужчыны пакутуюць у тым ліку ад рук сваіх братоў, бацькоў, сыноў.

У 80% выпадкаў у злачынствах, якія здзяйсняюцца ў семʼях, вінаватыя мужчыны. Жанчыны здзяйсняюць кожнае трэцяе злачынства. Нярэдка яны самі былі ахвярамі сямейнага гвалту.

Па статыстыцы, больш за 83% забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага апʼянення. Але глыбінныя прычыны хаваюцца ў іншым: рэўнасці, жаданні партнёра паказаць, хто ў хаце гаспадар, матэрыяльных праблемах, і інш.

яс