Беларуская Служба

Ядзернае паліва для Беларускай АЭС прывязуць да 1 кастрычніка

12.08.2019 12:01
Віталь Палянін: Першы энергаблок станцыі гатовы ўжо на 95% і ў бліжэйшы час пачнуцца выпрабаванні рэактарнай устаноўкі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ядзернае паліва для Беларускай АЭС прывязуць да 1 кастрычніка 2019-га. Пра гэта заявіў дырэктар праекта па збудаванні Беларускай атамнай станцыі Віталь Палянін. Паводле яго слоў, „усё ідзе ў адпаведнасці з графікам”, інфармуе „Еўрарадыё” са спасылкай на minsknews.by.

Першы энергаблок станцыі гатовы ўжо на 95%, кажа Палянін, і ў бліжэйшы час пачнуцца выпрабаванні рэактарнай устаноўкі. Яго ўвод у эксплуатацыю мусіць адбыцца ў канцы гэтага года. Што да другога энергаблока, то ён гатовы на 70% і мусіць быць здадзены летам наступнага года.

аз