Беларуская Служба

Цырымонія адкрыцця летняга ЧС па біятлоне адбылася ў „Раўбічах”

23.08.2019 11:11
Беларускія „Раўбічы” прымае чэмпіянат свету па летнім біятлоне другі раз. Да гэтага сусветнае першынство праводзілася ў 1999 годзе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk /pixabay.com/CC0 Public Domain

Цырымонія адкрыцця летняга чэмпіянату свету па біятлоне адбылася сёння ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту „Раўбічы”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля сказаў, што арганізатары прыклалі ўсе намаганні, каб гэты турнір прайшоў на высокім узроўні. Ён выказаў удзячнасць Міжнароднаму саюзу біятланістаў за аказаны давер правесці чэмпіянат свету па летнім біятлоне і выказаў надзею, што і ў будучым Беларусь будзе праводзіць буйныя міжнародныя спаборніцтвы.

У цырымоніі адкрыцця таксама прыняў удзел першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) Іржы Гамза.

Удзел у сусветным форуме па летнім біятлоне прымаюць амаль 250 спартсменаў з 26 краін. Завершацца спаборніцтвы 25 жніўня.

Беларускія „Раўбічы” прымае чэмпіянат свету па летнім біятлоне другі раз. Да гэтага сусветнае першынство праводзілася ў 1999 годзе.

аз