Беларуская Служба

У Калінкавіцкім раёне падчас земляных работ знайшлі арсенал часоў вайны

23.08.2019 13:12
Небяспечны арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны дасталі з зямлі, вывезлі на спецыяльны палігон, дзе знішчылі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: njellL/pixabay.com/CC0 Public Domain

Жыхар вёскі Малыя Аўцюкі праводзіў зямельныя работы на прыватным падворку. Трактар капаў яму для адходаў. Сярод пяску ў чарговым каўшы гаспадар дома ўбачыў жалезныя прадметы, падобныя на снарады. Далейшую работу спынілі, паведамляе „Звязда”.

Мужчына паведаміў аб небяспечнай знаходцы ў аператыўна-дзяжурную службу Калінкавіцкага РАУС.

На месца здарэння прыехалі міліцыянеры для забеспячэння аховы знойдзеных выбухованебяспечных прадметаў. Хутка прыбылі і спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5525 унутраных войскаў МУС.

Падчас агляду месца выяўлення былі знойдзеныя 40 мінамётных мін калібру 50 міліметраў, два артылерыйскія снарады калібру 120 міліметраў і нямецкая асколачная проціпяхотная граната М24, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Небяспечны арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны дасталі з зямлі, вывезлі на спецыяльны палігон, дзе знішчылі.

аз