Беларуская Служба

Дакумент апошняга караля Рэчы Паспалітай паказалі ў Брэсце

24.08.2019 17:02
У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбылося выставы ў рамках праекту «12 артэфактаў», які прымеркаваны да 1000-годдзя Брэста.
Дакумент апошняга караля Рэчы Паспалітай паказалі ў Брэсце фота: Радыё «Рацыя»

У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё восьмай выставы ў рамках праекту «12 артэфактаў», які прымеркаваны да 1000-годдзя Брэста, паведамляе Радыё «Рацыя». У прыватнасці, наведвальнікам паказалі арыгінал «Прэзента Караля польскага і Вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага Пятру Катовічу на пасаду святара ўніяцкай царквы ў вёсцы Чаравачыцы Брэсцкага павету», складзены 11 лістапада 1782 года ў Варшаве.

Праект «12 артэфактаў» пачаўся ў студзені 2019-га і разлічаны на год. Кожны месяц, але тэрмінам на адзін тыдзень, у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі выстаўляецца па адным з экспанатаў, якія на штодзень знаходзяцца ў фондах установы. Падбор артэфактаў у праекце ажыццяўляецца супрацоўнікамі музею.

вс