Беларуская Служба

У школах з'явіцца новы факультатыў 

28.08.2019 09:09
Факультатыўныя заняткі «Школы юных абаронцаў Айчыны» будуць накіраваныя на азнаямленне дзяцей з прафесіямі ў інтарэсах дзяржаўных органаў, якiя забяспечваюць нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePAP/Darek Delmanowicz


Сёлета міністэрства адукацыі распрацавала новую вучэбную праграму факультатыва «Школа юных абаронцаў Айчыны», расказала першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава, перадае «Еўрарадыё», са спасылкай на «Мінск-Навіны».

Па яе словах, новы факультатыў будуць выкладаць у 8-9-х класах.

— Факультатыўныя заняткі «Школы юных абаронцаў Айчыны» будуць накіраваныя на азнаямленне дзяцей з прафесіямі ў інтарэсах дзяржаўных органаў, якiя забяспечваюць нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь, — падкрэсліла Старавойтава.

эж