Беларуская Служба

У Лідзе ўрачыста адкрылі помнік Гедыміну

07.09.2019 14:10
Пастамент помніка аздоблены гранітам у колер Лідскага замка, на ім надпіс «Гедымін» і велікакняжацкі герб «Калюмны».
    ,   --
Удзельнікі імпрэзы трымалі афіцыйную сімволіку, а таксама бел-чырвона-белыя сцягіфота: Радыё «Рацыя»

У Лідзе ўрачыста адкрылі помнік легендарнаму вялікаму князю літоўскаму Гедыміну. Конную статую славутай гістарычнай асобы ўсталявалі яшчэ ў жніўні. Пастамент помніка аздоблены гранітам у колер Лідскага замка, на ім надпіс «Гедымін» і велікакняжацкі герб «Калюмны», паведамляе «Еўрарадыё».

На цырымоніі прысутнічалі і прадстаўнікі ўладаў, і апазіцыйныя актывісты. Удзельнікі мерапрыемства трымалі афіцыйную сімволіку, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі.

вс