Беларуская Служба

У Брэсце тры дні святкавалі тысячагоддзе гораду

08.09.2019 10:12
Канцэрты і гульні праходзілі на галоўных вуліцах і плошчах.
1000
1000 год гораду Брэстуhttps://city-brest.gov.by

Урачыстасці завершацца ўвечары фестывалем вулічных тэатраў.

Брэст – горад, што размешчаны зусім недалёка ад польскай мяжы. Генеральны консул Польшчы ў Беларусі Пётр Казакевіч звярнуў увагу на тое, што польская прысутнасць тут выразна бачная.

«Дастаткова зірнуць на гасцей свята, каб пераканацца, што польская прысутнасць – заўважальная. «У палякаў тут шмат кантактаў і шмат інтарэсаў. На святкаванні былі прадстаўнікі Падляскага і Люблінскага ваяводстваў, гарадоў-партнёраў і бліжэйшыя суседзі – дэлегацыя з некалькіх дзясяткаў чалавек, якія прыехалі з Тэрэспаля, каб святкаваць разам са сваймі суседзямі з-за Буга», – сказаў консул.

Кіраўнік Цэнтральнага раёна Брэста Валанцін Мілашэўскі паведаміў Польскаму радыё, што горад чакае гасцей з-за мяжы. «Брэст заўсёды будзе гасцінна адкрыты для ўсіх людзей, якія прыязджаюць з добрымі намерамі. Няхай яны будуць турыстамі ці бізнесменамі – мы заўсёды чакаем усіх», – сказаў Мілашэўскі.

Учора берасцейцы маліліся за жыхароў. Званы білі ў памяць тысячагоддзя гораду.

ПР/юл