Беларуская Служба

У Слуцку замест кнігарні хочуць адкрыць алкагольную краму

08.09.2019 14:12
Праз два месяца ў горадзе зачыніцца крама «Кніжны свет», якая месціцца на прыпынку «Крыніца».
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Michael Gaida from Pixabay/CC0

Паводле інфармацыі газеты «Інфа-Курʼер», замест кнігарні адкрыецца крама, дзе будуць прадаваць алкаголь.

Як распавёў мясцовай прэсе намеснік дырэктара ГУП «Аблкаапгандаль» Аляксандр Майстрэнка, кнігарня прыносіла страты.

Найперш з-за таго, што лагістыка з Менску нятанная, яшчэ ў кнігарні працавалі два чалавекі, трэба было плаціць арэнду за памяшканне, а тавараабарот зніжаецца.

У звязку з гэтым «Аблкаапгандаль» разглядае пытанне: закрыць кнігарню, а на яе месцы адкрыць іншую краму.

Чыноўнікі заявілі, што разглядаюць іншы вектар дзейнасці – гандаль спіртных напояў. Яны плануюць перайсці на гэтую групу тавараў і на месцы «Кніжнага свету» адкрыць алкагольную краму «Градус».

юл