Беларуская Служба

Беларускія выбары не выклікаюць цікавасці грамадзяняў

08.09.2019 12:35
З года ў год выбары ў Беларусі ўсё болей нагадваюць выбары ў СССР, перакананыя праваабаронцы.
Аляксандр Лукашэнка галасуе на выбарахPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Прадстаўнік ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч скаментаваў першыя этапы выбарчай кампаніі, што праходзіць у Беларусі.

Кампанія завершыцца 17 лістапада выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Паводле словаў праваабаронцы, сёлета выбары ў Беларусі, які раней, адбываецца пад пільным кантролем выканаўчай «вертыкалі».

Працэс фармавання тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісіяў прайшоў скрайне прадказальна. Ізноў, як заўсёды, большасць месцаў у створаных выбарчых камісіях атрымалі прадстаўнікі праўладных партый і пяці найбуйнейшых праўладных арганізацыі (БРСМ, Белая Русь, Саюз жанчын і Саюз ветэранаў), а таксама розных дзяржаўных прафсаюзаў, якія ўсе як адзін уваходзяць у праўладны ФПБ.

Апазіцыя, якая актыўна вылучала сваіх прадстаўнікоў у камісіі, зноўку ж традыцыйна, у тыя камісіі не патрапіла. Гэта гарантыя для ўладаў поспеху выбарчай кампаніі, перакананы праваабаронца.

Увогуле сёлетняя выбарчая кампанія не выклікае аніякай цікавасці да яе з боку звычайных грамадзянаў. Усе даўно ведаюць правілы гульні: і тыя, што выбары праводзяць, і тыя, хто ў іх удзельнічае.

Адныя ведаюць, што іх усё адно абяруць, што б яны не рабілі. Таму нічога і не робяць. Другія – роўна наадварот: што не рабі, усё адно не абяруць. Такое атрымліваецца замкнёнае кола, зазначае Валянцін Стэфановіч

Пр/юл