Новы кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза Дзірк Шубель 8 верасня прыбыў у Мiнск. Пра гэта паведамляе „Радыё Рацыя” са спасылкай на БелаПАН.
9 ліпеня прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні намінавала 43 новых кіраўнікоў прадстаўніцтваў ЕС па ўсім свеце.
Папярэдніца Шубеля Андрэа Віктарын, якая ўзначальвала прадстаўніцтва ЕС у Беларусі з верасня 2015 года, у канцы жніўня пакінула краіну ў сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі. Яе новая пасада — пасол Еўрасаюза ў Арменіі.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Віктарын 22 ліпеня ў Менску выказаў надзею на тое, што на замену ёй „прыедзе годны чалавек”. У той жа дзень стала вядома, што беларускі бок выдаў агрэман на прыезд Дзірка Шубеля ў якасці новага прадстаўніка ЕС у Беларусі.
Шубель у якасці начальніка аддзела двухбаковых адносін з краінамі Усходняга партнёрства некалькі разоў наведваў Мiнск, апошні раз — у ліпені мінулага года. Ён узначальваў дэлегацыю Еўрапейскага Саюза ў ходзе чарговага, пятага, раўнда дыялогу каардынацыйнай групы „Беларусь-ЕС” па правах чалавека.
аз