Беларуская Служба

Журналістка ідзе ў дэпутаты, каб зрынуць Лукашэнку

10.09.2019 12:02
Ірына Халіп ідзе на выбары пад лозунгам: «Лукашэнка павінен сысці». 
Ірына Халіпscreenshot z Youtube.com

Калі мяне прызначаць у парламент, я зраблю імпічмент Лукашэнку, заявіла вядомая апазіцыянерка і журналістка Ірына Халіп.

У ранейшыя гады журналістка паслядоўна выступала за байкот выбараў у Беларусі. Маўляў у краіне няма выбараў. Цяпер жа Ірына Халіп прыняла рашэнне ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах 2019 года, піша «Наша Ніва». Яна балатуецца па Партызанскай акрузе №110. Яе супернік – тэлевядоўца АНТ Тэнгіз Думбадзэ.

Сваё рашэнне яна патлумачыла тым, што свет змяняецца, змяняецца сітуацыя ў Беларусі, прычым не ў лепшы бок. Апроч таго, перакананая Ірына Халіп, за апошнія тры гады ў краіне склалася безнадзейная сітуацыя. У Астравец вязуць паліва для АЭС, на снежань Лукашэнка паабяцаў падпісанне новых дамоваў аб інтэграцыі. Таму трэба паспрабаваць змяніць хоць нешта ў такіх цяжкіх умовах, зазначыла журналістка.

Ірына Халіп ідзе на выбары пад лозунгам: «Лукашэнка павінен сысці». Яна патлумачыла СМІ, што вылучэнне кандыдатам – гэта не ўдзел у выбарах, якіх у Беларусі нас няма, а ўдзел у палітычнай кампаніі, мэта якой – вярнуць выбары.

Журналістка зазначыла, што нават пры Лукашэнку, калі б у Беларусі былі справядлівыя парламенцкія выбары, гэта б вельмі шмат усяго змяніла.

юл