Адпаведны загад падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі кіраўнік загадаў, каб спартсмены, што будуць выступаць за нацыянальныя і зборныя каманды замежных дзяржаў, вярталі грошы, выдаткаваныя на іх падрыхтоўку, піша прэс-служба кіраўніка Беларусі.
«Замацаваны абавязак спартсменаў кампенсаваць выдаткі на падрыхтоўку ў выпадку сістэматычнага парушэння абавязкаў па ўдзеле ў спартовых спаборніцтвах альбо выступах за нацыянальныя і зборныя каманды замежных дзяржаў», – гаворыцца ў паведамленні прэсавай службы.
Прэзідэнцкая адміністрацыя зазначыла, што прыняты дакумент скіраваны на сістэматызацыю і ўпарадкаванне парцы па фармаванні нацыянальнай каманды.
юл