Беларуская Служба

Беларускія прадпрыемствы працягваюць несці страты з-за няякаснай нафты з Расіі

10.09.2019 15:12
Так прадпрыемства «Гомельтранснафта Дружба» недаатрымала 23 мільёны долараў выручкі з-за сітуацыі з бруднай нафтай.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Alexey Klen from Pixabay/CC0

Пра гэта распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Барысенка, паведамляе Белта.

«Доўгае спыненне работы нафтаправода негатыўна паўплывала на фінансава-гаспадарчую дзейнасць ААТ »Гомельтранснафта Дружба« і прывяло да недаатрымання выручкі ў памеры 23 мільёнаў долараў. Абавязковай умовай для аднаўлення даходаў стала павялічэнне абʼёмаў транзіту нафты або павелічэнне тарыфаў», – сказаў кіраўнік прадпрыемства.

Падчас перамоваў з расійскімі партнёрамі ўдалося дасягнуць дамоўленасці аб неабходнасці павышэння тарыфаў на транспартаванне нафты праз Беларусь.

«Прынята рашэнне, што з 1 верасня 2019 года яны будуць павялічаны на 3,7 працэнта. Разам з гэтым расійскі бок узяў на сябе абавязацельствы імкнуцца да абʼёмаў прапампоўкі, якія забяспечаць ААТ »Гомельтранснафта Дружба« выручку ў адпаведнасці з бізнес-планам на 2019 год.

юл