Беларуская Служба

У Беларусі не слабее цэнзура

10.09.2019 15:06
Краіна апынулася на 9-м месцы ў спісе дзяржаў з самай жорсткай цэнзурай у свеце.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Colin Behrens from Pixabay/CC0

Такі спіс складае штогод Камітэт абароны журналістаў, паведамляе Радыё "Свабода".

"Улады ў Беларусі практычна цалкам кантралююць СМІ; некалькі незалежных журналістаў і блогераў пацярпелі ад пераследу і затрыманняў. Дзяржава сістэматычна аказвае ціск на ўплывовыя сродкі масавай інфармацыі і прыватных асоб, часта публічна, арыштоўваючы журналістаў, здзяйсняючы рэйды на рэдакцыі і ініцыюючы крымінальныя расследаванні тых, хто асвятляе падзеі", – напісаў Камітэт абароны журналістаў, абгрунтоўваючы месца Беларусі ў сваім спісе.

Спіс адкрываюць Эрытрэя, Паўночная Карэя і Туркменістан, у якіх СМІ знаходзяцца пад поўным кантролем дзяржавы і любая незалежная журналістыка вядзецца з выгнання. Беларусь у дадзеным спісе на 9 месцы, апераджаючы нават Кубу.

юл