Беларуская Служба

У Беларусі запускаюць тэлеканал пра падарожжы па Расіі

28.10.2019 13:18
«Поехали!» – гэта забаўляльна-пазнавальны тэлеканал, які распавядае пра падарожжы па Расіі ды краінах СНД. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneYuri Snegur/Shutterstock

Міністэрства інфармацыі Беларусі выдала дазвол на вяшчанне на тэрыторыі краіны расійскаму тэлеканалу «Поехали!». Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства, інфармуе «Еўрарадыё».

«Поехали!» – гэта забаўляльна-пазнавальны тэлеканал, які распавядае пра падарожжы па Расіі ды краінах СНД. Слоган канала – «Уражанні – побач!».

Дазвол Мінінфарма выдадзены на тры гады.

вс