Беларуская Служба

Назіральнік: студэнты баяцца, што калі яны не прагаласуюць, іх не пусцяць у інтэрнат

14.11.2019 14:48
У інтэрнаце №10 Белдзяржуніверсітэта (Мінск, вул. Курчатава, 8) у трэці дзень датэрміновага галасавання адбываецца масавы «загон» студэнтаў.
Выбарчыя плакаты ў МінскуЮ.Ліхтаровіч/radyjo.net

Па інфармацыі назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», на ўчастку №296 па Паўднёвай-Заходняй выбарчай акрузе №99, які знаходзіцца ў інтэрнаце №10 Белдзяржуніверсітэта (Мінск, вул. Курчатава, 8), у трэці дзень датэрміновага галасавання адбываецца масавы «загон» студэнтаў.

Паведамляецца, што раней прадстаўнік адміністрацыі БДУ збіраў студэнтаў і загадваў ім галасаваць датэрмінова. Цяпер загадчыца інтэрната сядзіць на вахце і кожнаму, звяртаючыся па прозвішчам, кажа каб ён пайшоў і прагаласаваў на выбарчым участку. Назіральнік кажа, што студэнты баяцца, што калі яны не прагаласуюць, то іх могуць не пусціць у інтэрнат, што здаралася на папярэдніх выбарах.

ав