Беларуская Служба

Замежныя інвестыцыі ў Беларусь скараціліся на $600 млн

14.11.2019 15:34
Асноўнымі інвестарамі былі суб’екты гаспадарання Расіі (44,2% ад усіх інвестыцыяў), Вялікабрытаніі (19,7%) і Кіпру (6,6%).
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

За студзень – верасень 2019 года ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі $ 7,1 млрд інвестыцыяў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, піша Белсат.

У параўнанні са студзенем – вераснем 2018 года замежныя інвестыцыі скараціліся на $600 млн. Асноўнымі інвестарамі былі суб’екты гаспадарання Расіі (44,2% ад усіх інвестыцыяў), Вялікабрытаніі (19,7%) і Кіпру (6,6%).

Доля наўпроставых замежных інвестыцыяў склала 73,6%.

За гэты ж перыяд арганізацыі Беларусі (акрамя банкаў) накіравалі за мяжу інвестыцыяў на $ 4,4 млрд. У тым ліку ў Расію было накіравана 62,3% інвестыцыяў, ва Украіну – 15,8%, у Вялікую Брытанію – 8,7%.

Доля наўпроставых інвестыцыяў склала 91,1%.

ав