Беларуская Служба

За апошнія 20 гадоў колькасць беларусаў з цукровым дыябетам вырасла ў тры разы

14.11.2019 16:38
Апошнія пяць гадоў колькасць людзей з дыябет у Беларусі расце на 5-8% у год.
.
.Myriams-Fotos/pixabay.com/CC0

Часцей за ўсё сустракаецца дыябет 2-га тыпу, ён займае 94% сярод пацыентаў з гэтай хваробай. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на галоўнага пазаштатнага эндакрынолага ведамства Віктара Валуевіча, паведамляе tut.by.

У Беларусі на 1 студзеня 2019 года на дыспансерным уліку знаходзілася больш 335 тысяч пацыентаў з цукровым дыябетам, у тым ліку з цукровым дыябетам 1-га тыпу – 17 840 чалавек, у тым ліку 2282 дзяцей, цукровы дыябет 2-га тыпу – 314 976 чалавек.

За апошнія 20 гадоў колькасць пацыентаў з цукровым дыябетам вырасла ў тры разы. Беларусаў з цукровым дыябетам забяспечваюць інсулінам і таблеціраванымі глюкоза паніжальнымі лекамі за кошт дзяржбюджэту. У Беларусі генна-інжынерны інсулін айчыннай вытворчасці пакрывае патрэбу пацыентаў на 88,6%.

Сярэдняя працягласць жыцця ў пацыентаў з цукровым дыябетам 2-га тыпу – 73,9 года. Смяротнасць пацыентаў з цукровым дыябетам за апошнія 15 гадоў знізілася ў 1,3 разы: з 4,7 да 3,5 на 100 пацыентаў.

У свеце – больш 425 млн пацыентаў з цукровым дыябетам, у большасці – дыябет 2-га тыпу. Сёння кожны другі чалавек, які жыве з цукровым дыябетам 2-га тыпу, не ведае, што ў яго ёсць гэта захворванне.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень цукровага дыябету.

ав