15 лістапада ў 16:00 у Мастацкім музеі Брэсцкай Крэпасці (Брэсцкая крэпасць, Паўднёвая казарма) пройдзе адкрыццё мастацкай выставы «Брэст-над-Бугам».
Выстава праводзіцца па выніках гарадскіх пленэраў, якія праходзілі гэтым летам у Брэсце. Мастакі, шпацыруючы па вуліцах, спрабавалі ўхапіць атмасферу «новага гораду» і тыя месцы, якія і па гэты дзень вызначаюць характар Брэста.
Такімі сведкамі гісторыі з'яўляюцца будынкі канца XIX – пачатку XX стагоддзя, сярод якіх асаблівым кліматам адрозніваюцца забудовы вуліцы Леванеўскага, Міцкевіча і К. Маркса. Значнае месца ў шэрагу архітэктурнай спадчыны займаюць будынкі, пабудаваныя ў міжваенны перыяд, калі фармаваўся архітэктурны стыль і тып структуры гораду.
Выстава будзе доўжыцца да 15 снежня 2019 г.
ав
Плакат выставы