Беларуская Служба

Пашыраная забарона на палёты дронаў над будынкамі

18.11.2019 09:27
Колькасць аб'ектаў у спісе забароненых павялічылася з 80 да 318.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі абноўлены пералік зон, над якімі забаронена лятаць авіямадэлям. Адпаведная пастанова Міністэрства абароны апублікавана 17 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Колькасць аб'ектаў у спісе павялічылася з 80 да 318, паведамляе „Еўрарадыё”.

Пад авіямадэллю ў дакуменце разумеецца „лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчымае толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіраваны апарат, які свабодна лятае”.

Цяпер дронам і іншым беспілотнікам забаронена лятаць над прадпрыемствамі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, МАЗам, ММЗ, БелАЗам, БМЗ, АЭС, ЦЭЦ, ГЭС, электрычнымі падстанцыямі, папраўчымі калоніямі і турмамі, тэлерадыёкампаніямі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Магілёве, а таксама над будынкамі амбасад і консульстваў замежных дзяржаў у Беларусі.

аз