Беларуская Служба

Незалежныя СМІ нават у 96% прадбачылі вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў

18.11.2019 13:50
Беларускія журналісты могуць таксама са стопрацэнтнай упэўненасцю прадказаць, хто пераможа на прэзідэнцкіх выбарах у будучым годзе.
Падчас датэрміновага галасавання ў Беларусі фіксуюцца парушэнніфота: Pixabay/ulleo/Creative Commons

У новым беларускім парламенце не будзе ніводнага прадстаўніка апазіцыі. Пра гэта пішуць незалежныя беларускія СМІ са спасылкай на дадзеныя Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Журналісты звяртаюць увагу на тое, што яны трапна прадбачылі склад Палаты прадстаўнікоў. Самым трапным аказаўся прагноз «Нашай Нівы». Перад выбарамі яна надрукавала спіс 110 дэпутатаў, якія ўвойдуць у парламент. У 107 выпадках прагноз апраўдаўся. Такім чынам, памылковымі аказаліся толькі 4% прозвішчаў. Газета абапірала свой прагноз на паведамленні прадстаўнікоў на месцах, якія ведалі, якіх кандыдатаў падтрымліваюць улады.

Беларускія журналісты могуць таксама са стопрацэнтнай упэўненасцю прадказаць, хто пераможа на прэзідэнцкіх выбарах у будучым годзе, паколькі А. Лукашэнка заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты.

Уладзімір Пац/нг