У Беларусі раскрылі схему ўвозу і продажу ўжываных шын для грузавікоў. Як інфармуе Радыё Рацыя са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай мытні, яе арганізаваў індывідуальны прадпрымальнік з Пінска. З чэрвеня да лістапада 51-гадовы мужчына незаконна ўвозіў у Беларусь ужываныя шыны з Польшчы і Нямеччыны. А яны абмежаваныя для ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і адносяцца да катэгорыі небяспечных адкідаў.
Увозіліся шыны пад выглядам колаў у зборы для грузавых аўтамабіляў. Ужо ў Беларусі, Расіі ці Казахстане шыны здымаліся з колаў і прадаваліся. Агульная сума ўвезенага з замежжа ацэнена на суму больш за 80 тысяч рублёў. Брэсцкія мытнікі забралі больш за 2 тысячы старых шын, звыш 65 тысяч еўра і залатыя зліткі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле «кантрабанда». Па ёй у якасці падазраванага праходзіць 34-гадовы жыхар Брэстчыны.
нг