МЗС паведаміў, што на перапахаванні парэштак Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў 1863-1864 гадоў беларускую дэлегацыю ўзначаліць віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. Цырымонія пройдзе 22 лістапада ў Вільні.
Беларусь перадала Літве вынікі ДНК-экспертызы з меркаванай магілы Віктара Каліноўскага — брата Кастуся Каліноўскага. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў нашай дзяржавы,перадае Еўрарадыё.
Яшчэ ў 2017 годзе прадстаўнікі беларускай амбасады ў Літве наведалі месца археалагічных раскопак на гары Гедыміна ў Вільні. Там яны азнаёміліся з методыкай раскопак і доказнай базай інтэрпрэтацыі і ідэнтыфікацыі парэштак удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.
У 2018 годзе Літву наведала афіцыйная група беларускіх экспертаў Акадэміі навук і Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
эж