Беларуская Служба

Карткі «Беларусбанка» могуць не працаваць уначы 23 і 30 лістапада

21.11.2019 14:00
У гэты час могуць адбывацца кароткачасовыя перапынкі ў выкарыстанні картак у крамах, банкаматах, на АЗС і г.д.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Pixabay/stevepb

Уначы 23 і 30 лістапада трымальнікі картак «Беларусбанка» могуць сутыкнуцца са складанасцямі. Праблемы магчымыя з 2:00 да 6:00, паведамляе прэс-служба банка, паведамляе «Еўрарадыё».

Гэта звязана з тэхналагічнымі работамі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

У гэты час могуць адбывацца кароткачасовыя перапынкі ў выкарыстанні картак у крамах, банкаматах, на АЗС і г.д.

вс