Нацбанк Беларусі разлічвае на падключэнне ў хуткім часе да сістэмы імгненных плацяжоў усяго банкаўскага сектара Беларусі, паведаміла начальнік упраўлення электронных плацежных інструментаў галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Вольга Антановіч.
Вольга Антановіч адзначыла, што Нацбанк сумесна з банкаўскай супольнасцю стварыў сістэму імгненных плацяжоў, якая дазваляе ажыццяўляць плацяжы кругласутачна без выходных і святочных дзён у рэжыме, максімальна набліжаным да рэальнага часу, паведамляе БелаПАН.
Сістэма імгненных плацяжоў знаходзіцца ў эксплуатацыі з 1 ліпеня 2019 года, і ўдзел у ёй пакуль прымаюць 11 з 24 дзейсных у Беларусі банкаў. «Але мы мяркуем, што ў бліжэйшы час да гэтай сістэмы далучыцца ўсе банкаўская супольнасць», – адзначыла прадстаўнік рэгулятара.
Акрамя таго, паводле словаў Антановіч, Нацбанк бачыць вялікі патэнцыял у інтэграцыі сістэмы імгненных плацяжоў з аналагічнымі сістэмамі, укаранёнымі дзяржавамі – членамі ЕАЭС, ЕС і Украіны.
вс